Персанальная выстава дэкаратыўных пано майстрыхі з Браслава адкрылася ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва 3 верасня. Працы браслаўчанкі можна ўбачыць там да канца кастрычніка.
Як распавяла Край.бай кіраўнік клуба народных майстроў «Ля возера» Наталля Парахневіч, усяго на выставе прадстаўлена каля 30 работ. У размове майстрыха адзначыла, што выстаўляць традыцыйныя тканыя пано ў цэнтры сучаснага мастацтва незвычайна, але цікава.
– Калі мне прапанавалі гэтую арт-прастору, я сумнявалася, – падзялілася Наталля Парахневіч. – Але калі ўбачыла вынік, то зразумела, што выстаўляцца на такой пляцоўцы – гэта пэўная ступень свабоды. Для мяне выстава на гэтай пляцоўцы стала імпульсам. Таму я шчаслівая і вельмі ганаруся тым, што атрымалася.
Па словах суразмоўніцы, адкрыццё выставы, на якім сабраліся аднакурснікі майстрыхі, прайшло ў цёплай нефармальнай абстаноўцы.
Кацярына Сушко, Край.бай
Фота са старонкі Наталлі Парахневіч ў Фэйсбуку