У Віцебску пройдзе ”Фэст Вышыванкі” — 1 кастрычніка

Пасля ўдалага пачатку ў Гродна гэтае свята нацыянальнай культуры завітае на поўнач Беларусі, у слаўны горад мастакоў — Віцебск!

Fest vyszyvanki

Цягам дня ў вядомым арт-пабе «Torvald» будуць адбывацца паэтычныя ды празаічныя выступы, прэзентацыі; будзе дзейнічаць кірмаш, на якім будуць прадстаўленыя кнігі, кружэлкі, беларускамоўныя настолкі ды вартыя сувеніры з розных рэгіёнаў Беларусі.

Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць узяць удзел у паб-квізе “Імбрыкі ды Імбрычкі”, дзе можна будзе разам з сябрамі выіграць каштоўныя прызы, а таксама паказаць уласныя веды па гісторыі, культуры ды мове.

Праграма ”Фэсту Вышыванкі”:

12.00–20.00 — выстава-кірмаш ад беларускіх вытворцаў ды выдаўцоў.

12.00–13.00 — прагляд найлепшых айчынных кліпаў ад канца 1980-х да нашых дзён.

13.00-13.30 — выступ паэта Ўладзіміра Папковіча з найлепшымі творамі.

13.30–14.00 — выступ-прэзентацыя альманаха “Svajksta” пра старадаўнюю беларускую культуру ад заснавальніка ды рэдактара Алеся Мікуса.

14.00-14.30 — выступ паэта Кастуся Севярынца з дзіцячай праграмай.

14.30–15.00 — прэзентацыя даследванняў па Слуцкім збройным чыне ад ініцыятараў ды актывістаў Алеся Лагвінца ды Аліны Нагорнай.

15.00–15.30 — выступ паэтэсы Насты Кудасавай, лаўрэата прэміі “Кніга года” (2016).

15.30-16.00 — прэзентацыя ад выдаўца кніжнай серыі “Такая гісторыя” Рамана Цымберава найбольш актуальных навінак.

16.00-16.30 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам.

16.30–17.00 — выступ-прэзентацыя Аляксея Шэіна пра беларускія фантастычныя ды фэнтэзійныя творы.

17.00–18.00 — музычны выступ Алеся Мікуса з гуртом “Салют трох”.

18.00–20.00 — паб-квіз “Імбрыкі ды Імбрычкі” (папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы https://goo.gl/forms/vqf19Gc3yxWW8ylk2, кошт удзелу: 5 BYN).