Новы сувенір у выглядзе «раскладанкі» са знакавымі аб’ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе «стужкі», якая складваецца, з адным аб’ектам па кожны бок, піша hrodna.life.
Стары замак. Фота: START LFA, Unsplash.com
Туды ўвойдзе:
Каложская царква
Стары замак
Новы замак
Сабор
Пажарная каланча
Жаночы манастыр (верагодна, Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы манастыр — Hrodna.life)
Лютэранская кірха
Францысканскі манастыр
Брыгіцкі манастыр
Сінагога
Бернардзінскі манастыр
Драматычны тэатр
Лялечны тэатр
Фарны касцёл
Фота і тэкст падрыхтуюць выканаўцы. Назвы славутасцяў будуць на трох мовах: руская, беларуская, англійская. Шырыня кожнай старонкі — 11−12 см, максімальная вышыня фатаграфій — 15 см, поле знізу для назваў — 5 см. 200 штук закупляе Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. На іх выдаткуюць 5100 рублёў. Гэта значыць, кожная раскладанка каштуе 25, 5 рублёў.