Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч застаецца пад вартай, паведаміў дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, піша svaboda.org.
Пакуль Мацкевіч падазраваны па ч. 1 арт. 342. «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
14 жніўня пасля 10 сутак ад затрымання, выйшла на волю сацыёляг і каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.
Уладзімір Мацкевіч — філосаф і метадолаг, грамадзкі дзеяч, тэлевядоўца. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій, першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЕўраБеларусь» (міжнародная грамадзкая арганізацыя, створаная прадстаўнікамі НДА ў 2007 годзе і зарэгістраваная ў Літве ў 2009 годзе), заснавальнік праграмы стварэння «Лятучага ўніверсітэту».