У першыя дні новага года пісьменнік Уладзімер Арлоў сустрэўся з землякамі на роднай Полаччыне. Апрача сувеніраў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой прайшло мерапрыемства, добрымі падарункамі для чытачоў стаў таксама каляндар “Брама навук і мастацтваў нязнаных. Культурны ўплыў Беларусі на Расію ў 16-18 стагоддзі”, які Уладзімер Арлоў выдаў у творчым супрацоўніцтве з банкам БелВЭБ.