Ужо сёння! Ток-шоў “Адзін у полі — ваяр” у Берасці!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць на ток-шоў у Берасці!

Тэма сустрэчы: “Адзін у полі — ваяр”.

bierascie

У аўторак, 12 снежня, у Берасці ў межах курсаў “Мова нанова” (клуб High Voltage, вул. Дзяржынскага, 50) у 18:30 адбудзецца ток-шоў кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У гасцях журналіст і заснавальнік курсаў “Мова нанова” Глеб Лабадзенка, дырэктар выдавецтва ТАА “Гайсак” Сяржук Бахун і культуртрэгер года па версіі “Нашай Нівы” — Андрэй Кім.

– Дзе ўзяць час і сілы на стварэнне і прасоўванне беларускіх праектаў?

– Ці выратуе беларускую культуру краўдфандынг?

– Як жыве беларускамоўны бізнес?

– Дзе знайсці аднадумцаў, і з чаго пачаць?

Беларуская мова сёння — гэта магчымасці, а не перашкоды. Не верыш? Збірай сяброў і прыходзь абмяркоўваць на ток-шоў! “Мова нанова” і “Будзьма беларусамі” яднаюць!

Запрашаем усіх ахвочых!