Вакаліста гурта "Ня Варта" звольнілі з працы пасля «сутак»

02.12.2021 Музыка

Фёдара Чаранкова звольнілі з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён там адпрацаваў 8 гадоў.


czarankou-0212.jpg

Раней мы паведамлялі, што вакаліста гурта "Ня Варта" асудзілі на пяць сутак за падпіску на "экстрэмісцкія" рэсурсы. 

Стала вядома, што музыка на "сутках" захварэў на каронавірус, а пасля вызвалення быў на бальнічным. Пасля выздараўлення, Фёдар прыехаў на месца працы, аднак, на прахадной, ягоны пропуск не спрацаваў. Музыку паведамілі, што ён быў звольнены з-за адбывання адміністрацыйнага арышту.