• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.06.2021 | Навіны "Будзьма!" Асоба PartyZonа

Валянціна Гарцуева: «Натхненне само мяне знаходзіць»

Напярэдадні чарговых анлайн-чытанняў для дзетак, якія адбудуцца заўтра а 20-й гадзіне, на пытанні нашай анкеты адказвае акторка Валянціна Гарцуева.


photo_2021-05-25_23-13-16.jpg
Валянціна Гарцуева

1. Хто вы па жыцці?

Я ведаю, адкуль я, ведаю свае карані, вакол мяне цяпер толькі шчырыя людзі. Я займаюся любімай справай, гляджу прыгожыя фільмы і мару. Я свабодны чалавек, жанчына, жонка, дачка, летуценніца і вольны купалавец.

2. Кім марылі быць у дзяцінстве?

Заўсёды хацела быць акторкай. Хоць і прыкідвалася ў дзяцінстве, што не хачу. Я з тэатральнай сям’і, таму ўсім мой лёс заўсёды здаваўся вызначаным. Мяне гэта абражала. А цяпер думаю: як хораша, што спадзяванні добрых людзей спраўдзіліся.

3. Калі б была магчымасць карэнным чынам змяніць жыццё, ці скарысталіся б вы ёй і як?

Мне так цікава жыць сваё жыццё, што, думаю, нічога не мяняла б.

4. Ваша жыццё – гэта толькі ваша прафесія ці ёсць яшчэ інтарэсы, якія?

Гэта мая сям’я ў першую чаргу. І ўсё, што з ёй звязана.

5. Як пачынаецца ваш ранак?

Апошнім часам ранак мой вельмі ранішні! :) У 5-6 гадзін прачынаюся. Спачатку кава і навіны, якіх звычайна яшчэ няма)) Але я прызвычаілася менавіта так пачынаць дзень. Спадзяюся, гэта хутка пераменіцца.

6. Што/хто вас натхняе?

Гэта можа быць што заўгодна. Добры спектакль, прыгожая музыка, падзея, учынак чалавека, проста ветлівасць, мінакі, сабакі і каты, краявіды. Натхненне само мяне знаходзіць.

7. Як вы адпачываеце?

Спрабую нічога не рабіць. Літаральна. Гэта немагчыма, зразумела. Але гэтая спроба дапамагае назапасіць сілы.

8. Назавіце найбольш значныя для вас кнігі, фільмы, музыку

Люблю фільмы братоў Коэнаў, Макдонаха. З апошняга вельмі спадабаўся “Шчыгол” Донны Тарт. Заўсёды люблю чытаць Віктара Марціновіча, слухаю ўсё разам.

9. Як паўплывалі на вас падзеі жніўня 2020 года?

Маё жыццё перавярнулася дагары нагамі. Я больш не адчуваю сябе ў бяспецы, і цяпер мне быццам больш гадоў. Але ёсць і плюс: я перастала хлусіць сабе і сумнявацца, што знаходжуся там, дзе трэба.

10. Беларусь вашай мары – якая яна?

Вольная, прыгожая, незалежная краіна. Краіна, у якой людзі ганарацца сваімі дзецьмі, любяць бацькоў, паважаюць сябе і свае правы. Краіна, у якой можна любіць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей альбо нічога не рабіць і быць шчаслівым. Дзеці такой краіны ніколі не захочуць яе пакінуць.

Заўтра, 3 чэрвеня, Валянціна Гарцуева прачытае казку Ганны Янкуты «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль».

Пачатак а 20-й гадзіне. Далучайцеся!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип