Анлайн-чытанні для дзетак працягваюцца! Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае маленькіх слухачоў на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца 3 чэрвеня а 20-й гадзіне на нашым ютуб-канале.
У эфіры прагучыць казка Ганны Янкуты «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» у выкананні акторкі Валянціны Гарцуевай. Разам з нашай госцяй мы выправімся ў Мінскі батанічны сад, дзе адбылося незвычайнае здарэнне — у трох маленькіх вынаходніц знік мышамабіль! А тут набліжаецца свята, на якім гэтая вынаходка мусіць быць прэзентавана. І што ж рабіць? Хто дапаможа мышам знайсці прапажу?
Чытанне пройдзе ў нашай творчай анлайн-прасторы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто сёння стварае нашу непаўторную беларускую культуру.
Пачатак а 20-й гадзіне! Не прапусціце! Далучайцеся да эфіру!
Падзея на Facebook