«У прыкладанні «Кніжны воз» з’явілася 30-я аўдыёкніга, і я вельмі ганаруся, што гэта «Вам дапаможа КВА» (проста як Квакша, якая ганарыцца, што КВА гучыць як пачатак яе імені)», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук Ганна Янкута.
«Калі ласка, заходзьце, слухайце, спампоўвайце прыкладанне сабе на тэлефон: там ёсць шмат цікавага не толькі для дзяцей, але і для дарослых. А калі казка вам спадабаецца і вы будзеце яе слухаць — а стваральнікі праекта пабачаць гэта ў статыстыцы, — то мы зробім працяг (на гэтым хвілінка дробнага эмацыйнага шантажу скончылася)», — напісала Ганна.
Спасылка на кнігу тут.