• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.01.2018 | Кіно Літаратура Беларуская мова

velcom паказаў гледачам Нарнію

Магчымасць працягнуць святочны калядна-навагодні настрой і амаль на тры гадзіны зноў паверыць у цуд атрымалі ўсе маленькія і вялікія ўдзельнікі спецыяльнага папярэдняга паказа кінастужкі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове.

04.01.2018 Хроники Нарнии @ Усадьба 021

Падзея адбылася ў рамках праекта «Беларускія ўікенды». Домам старога прафесара Кёрка і месцам, адкуль адкрываецца праход у чароўную краіну Нарнію, на адзін вечар стаў Лошыцкі маёнтак, а яго гасцямі – добрыя сябры праекта з ліку журналістаў, блогераў і вядомых медыйных персон са сваімі дзецьмі.

«Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» стаў восьмым фільмам, які выйшаў на вялікія экраны Мінска ў прафесійнай беларускай агучцы пры падтрымцы кампаніі velcom. Дагэтуль у пракаце былі: «Таямніца Келза», « Кніга Ілая», «Пакуль ногі носяць», «Маленькі прынц», «Шторм», «Форэст Гамп» і «Жонка наглядчыка заапарка».

04.01.2018 Хроники Нарнии @ Усадьба 044

Менш чым за год з невялікіх аматарскіх кінапаказаў у адным кінатэатры «Беларускія ўікенды» ператварыліся ў паўнамаштабны рэспубліканскі праект: з сакавіка па снежань адбылося больш за 200 сеансаў у 27 гарадах Беларусі, якія сабралі каля 20 тыс. гледачоў. Аншлагі на сеансах, шматлікія водгукі ў сацыяльных сетках і публікацыі ў СМІ – усё гэта сведчыць пра запатрабаванасць фільмаў на беларускай мове.

«Партнёрства з “Беларускімі ўікендамі” для нас – гэта не толькі сацыяльная адказнасць, але унікальны досвед працы з кантэнтам. У новым годзе мы плануем працягваць паказы сусветна вядомага кіно, а таксама паспрабаваць выйсці да гледача з кінанавінкамі і папулярнымі серыялямі ў беларускай агучцы. На сервісе voka будзе створаны асобны раздзел, дзе можна будзе паглядзець фільмы і серыялы, агучаныя ў межах праекта», – адзначыла прадстаўнік кампаніі velcom Ірына Карэліна.

04.01.2018 Хроники Нарнии @ Усадьба 090

Паралельна з пракатам беларускай версіі стужкі адбылося выданне кнігі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове. Дзякуючы падтрымцы velcom кніга ўпершыню пабачыла свет у беларускім перакладзе. Дзве тысячы экзэмпляраў будуць распаўсюджвацца па ўсей Беларусі ў кнігарнях і праз інтэрнет-крамы. Частка накладу будзе перададзена ў дзіцячыя бібліятэкі.

Для ўсіх аматараў добрага кіно на роднай мове паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» пройдуць з 5 па 7 студзеня ў кінатэатры «Масква». Яшчэ адна магчымасць трапіць у Нарнію разам з героямі стужкі з’явіцца ў гледачоў напярэдадні Старога Новага года: з 12 па 14 студзеня паказы пройдуць у кінатэатры velcom cinema by Silverscreen.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип