Спявак з Маладзечна, які працуе ў жанры шансон, звярнуўся да класікі беларускай паэзіі.
Новы самотнік Віталя Качаткова завецца «Абнімі мяне». Выканаўца кажа, што напісаў новы твор па матывах вершаў Янкі Купалы. Запісам, зьвядзеньнем і майстарынгам займаўся Генадзь Сыракваш, а аранжыроўку зрабіў Іван Чэбанаў з Малдовы. «Пасьля таго, як я запісаў свой трэці альбом і прапрацаваў каля паўсотні песень на вершы розных аўтараў, то адчуў у сабе сілы пісаць і свае тэксты, – распавядае выканаўца. – Вядома ж, я не паэт, але перапрацоўваць і кампіляваць у мяне атрымліваецца. Я шукаю паэтычныя вобразы ў паэтаў-клясыкаў. І Янка Купала – адзін з самых яскравых паэтаў, які натхняе на стварэньне свайго».
Віталь Качаткоў працуе пераважна на расейскай шансон-сцэне, але імкнецца ўключаць у свой рэпертуар песьні па-беларуску. З адной зь іх «Уцякае сонечны прамень» ён стаў летась ляўрэатам конкурсу «Звездопад талантов» у Маскве. «Даволі часта высьветляецца так, што ў шмат якіх расейцаў карані беларускія, таму прымаюць песьні па-беларуску на «ўра». Як, нядаўна, на фэстывалі шансона ў Васкрэсенску і на фэсьце «Спадчына продкаў» у Маскве», – кажа Віталь Качаткоў. Цяпер выканаўца заняўся яшчэ і прадусарствам – сьпявачкі Алесі Агінскай. Першы самотнік яе будзе звацца «Уцякае сонечны прамень».
Паслухаць новую песню Віталя Качаткова можна тут.