«Яна дапаможа вам і вашым дзецям не забывацца на палітвязняў і адчуваць сувязь з Беларуссю, дзе б вы ні знаходзіліся» — пішуць стваральнікі.
Каб атрымаць размалёўку, трэба:
- зрабіць данат €10+ еўра (фармат размалёўкі А5) ці €15+ (фармат А4)
- даслаць у тг @pashtouki адрас і скрыншот аплаты
- і чакаць размалёўку! Адпраўляюць у тым ліку па Беларусі.
Усе данаты, якія «Вольныя паштоўкі» атрымаюць дзякуючы размалёўцы, перанакіруюць праекту, які дапамагае палітвязням і іх сем’ям з перадачамі, лекамі і іншымі патрэбамі.