Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Ці сапраўды ўсё пачалося ў 2022-м? А можа, у 2014-м? Ці ў 1939-м?.. Або — цывілізацыйны разлом і вайсковыя канфлікты паміж Захадам і Усходам праходзяць праз землі Беларусі і Украіны ўжо шмат стагоддзяў? У часы Арды, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Запарожскай Сечы... Як так атрымалася, што Масковія спрадвек вяла войны, якія ў далейшым былі «сцёртыя» з памяці нашых народаў? Урэшце, што неабходна ведаць пра «стыль вайны» маскавітаў?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.