Чаму трэба выходзіць з зоны камфорту і як гэта зрабіць?

Крызісныя часы вымушаюць нас адмаўляцца ад звыклага ладу жыцця. Хочаш не хочаш, а даводзіцца мяняць месца працы, скарачаць выдаткі, або наогул эміграваць. Тут ужо хто што можа і хто на што здатны. Але ў любым разе кожнае з такіх дзеянняў — гэта выхад з зоны камфорту.

Давайце сёння паспрабуем разабрацца, а што ж такое зона камфорту і чаму з яе трэба выходзіць.


1_7.jpg
Фота: cool-profit.ru

Зона камфорту — гэта прастора, у якой мы адчуваем сябе бяспечна, дзе ўсё звычнае, а ўзровень рызыкі і стрэсу мінімальны. Тым не менш яна часта з’яўляецца акурат тым фактарам, які замінае самаразвіццю.

Каб пазбавіцца ад штодзённай руціны, трэба ўсяго толькі дадаць крыху «нязручнага» ў нашае жыццё, якое і так нельга назваць сонечным. Ёсць наступныя методыкі.

Праца з «чужаніцамі»

Калі ў вашым калектыве з’яўляецца хаця б адзін новы чалавек — радуйцеся, бо супрацоўнічаць з ім будзе вельмі нязвыкла. Як правіла, у такой сітуацыі ўдзельнікі становяцца больш сабранымі, чым звычайна — вы можаце выкарыстоўваць гэта ў сваіх мэтах.

Рабіць тое, што раней здавалася страшным

Кожную перашкоду, з якой вы будзеце сутыкацца на сваім жыццёвым шляху, імкніцеся ўспрымаць як выклік, на які вы мусіце даць адпаведны адказ.

Каб гэта зрабіць, стварыце сабе ўнутраны трыгер: «Я жадаю зрабіць ..., але баюся таго, што...». Як толькі вы заўважыце, што не можаце выйсці за звыклыя рамкі — згадайце гэты сказ у сваёй галаве і падстаўце патрэбныя словы.

Звычкі, якія не даюць выйсці з зоны камфорту

2020-03-01_20-01-08.png
Фота: kulgavchuk.ru

Мы часта робім нешта, што ідзе ўразрэз з нашымі каштоўнасцямі і ўнутранымі матывамі. Мы ведаем многае пра іншых людзей, але амаль нічога не ведаем пра саміх сябе. І за гады жыцця абрастаем звычкамі, якія, хутчэй, шкодзяць. Вось некаторыя з іх.

Скардзіцца

Гэтая звычка з’яўляецца настолькі распаўсюджанай, што ўжо не лічыцца чымсьці кепскім. Насамрэч яна прыводзіць да самых розных псіхічных праблем.

Крыўдаваць

Крыўда зяўляецца сімптомам сіндрому ахвяры і не прыносіць нічога добрага. Бясконцае крыўдаванне толькі выставіць вас у нялепшым стане перад вашымі блізкімі, таму крыўдаваць трэба толькі ў самых выключных выпадках, стаічна пераносячы ўсе цяжкасці і выпрабаванні. Свет не ідэальны — варта заўжды памятаць пра гэта!

Ілгаць

У доўгатэрміновай перспектыве хлусня раскрываецца ці прыводзіць да таго, што даводзіцца хлусіць усё больш і больш. А самае страшнае адбудзецца тады, калі вы самі паверыце ў гэтую хлусню ды станеце ахвяраю ўласнай маны.

Рабіць адно і тое

Натуральна, што любога здаровага чалавека рана ці позна дастане манатонная праца. Але нават руціну можна разнастаіць такім чынам, каб расці як асоба.

Думаць, што вы не гатовыя

Многія людзі пражылі сваё жыццё ў чаканні спрыяльнага моманту ды так нічога і не дасягнулі. Пачнецца вясна — пачну бегаць, з панядзелка кіну паліць, скончу праект і займуся нарэшце сабой. Варта памятаць, што гэты самы спрыяльны момант ніколі не наступіць, таму дзейнічаць трэба тут і цяпер.

Жыць мінулым і турбавацца аб будучыні

Ёсць такая катэгорыя людзей, якая жыве адно мінулым, або празмерна пераймаецца сваёй будучыняй. Як правіла, такія персанажы таксама нічога не дасягаюць, бо занятыя не тым, чым трэба было б.

Варта памятаць: мінулае скончылася, і адзінае, чым яно карысна — досведам. А пра будучыню трэба клапаціцца ўжо сёння, робячы тое, што ў нашых сілах.

У Кітаі ёсць прымаўка — «Старое не сыдзе, новае не прыйдзе».

Самакантроль і забароны

714a5c35f4a94cb516f3e2d51c4d4968.png

Большасць з нас думае, што самакантроль — гэта заўсёды пэўныя забароны і выразныя рамкі, за якія нельга выходзіць. Але гэта не зусім так. Самакантроль — гэта ў першую чаргу ваш свядомы выбар, а не гвалт над сабой.

Замест уцякання ад забароненага лепш падумайце аб канчатковым выніку сваіх старанняў. Ён натхніць вас не адыходзіць ад вызначанага плану дзеянняў. Гэта пра тое, што забароны не заўжды станоўча дзейнічаюць на нашую псіхіку. Бо кожная ўнутраная забарона фармуе ў нас жаданне яе парушыць.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org