“Верасень” у Бычках

20 ліпеня з ласкавага запрашэння спадара Яраслава Берніковіча Эдуард Акулін завітаў у Бычкі, дзе выступіў перад удзельнікамі летніка “Школа Быкава” з прэзентацыяй уласнай творчасці і часопіса “Верасень”.

1

Ня гледзячы на дажджлівае і пахмурнае надвор’е, сустрэча прайшла ў сонечнай, цёплай атмасферы. Немалаважны чыннік у гэтым склаў той факт, што імпрэза праходзіла ў школе, у якой калісьці вучыўся Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.

2

Імпрэза адбывалася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”