Падведзеныя вынікі конкурсу, абвешчанага Ромам і Стасам з гурта Akute ў відэа-роліку праекта “Захапленні”. Імёны пераможцаў ужо вядомыя!
Слушны адказ: Akute казалі пра французскі трагікамедыйны фільм 2011 года «1+1», арыгінальная назва – «Intouchables», ад рэжысёраў Аліўе Накаша і Эрыка Таледана.
Слушны адказ быў дадзены вокамгненна. Самыя спрытныя атрымаюць абяцаныя ўзнагароды:
Карыстальніца “УКантакце” Санька Гладкая атрымлівае 2 квіткі на канцэрт Akute, што пройдзе ў «Графіці» 18 траўня, а таксама стылёвую майку ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». А каментатары сайта Таццянка і Ільля атрымліваюць ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» такія ж выдатныя майкі, а да іх – не менш стыльныя торбы і фірмовыя дыскі з беларускай актуальнай музыкай.
Віншуем перможцаў!
Усе прызы пераможцам уручаць асабіста Стас і Рома – і гэта, мабыць, самы галоўны прыз. Калі пераможцы не змогуць наведаць канцэрт, просім звярнуцца да рэдакцыі сайта па тлумачэнні, як і дзе можна атрымаць прызы.