Выстава “Чырвоны кут”

12.02.2009 Культура

13 лютага ў 15.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца выстава “Чырвоны кут”, якую прадстаўляюць прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца” і БДУ культуры і мастацтваў.

2009 год абвешчаны ў Беларусі годам роднай зямлі і, адпаведна, годам каранёў, традыцый роднага куту, які асацыюецца перш за ўсё з бацькоўскай хатай. Метафарычная назва раскрывае два аспекты выставы. Найперш, чырвоны кут – сакральнае месца дома, дзе знаходзіўся абраз, пакрыты рушніком, і стол, за якім збіралася ўся сям’я. З другога боку, чырвоны кут – сімвал беларускай духоўнасці, чысціні і святасці сям’і, роду, нацыянальных традыцый.

Прастора галерэі змясціла ў сабе ўмоўную беларускую хату. Складаецца яна з сенцаў, пакояў, запоўненых побытавымі рэчамі, і, канечне ж, чырвонага куту, які з’яўляецца дамінантай выставы.

Тут шырока прадстаўлены традыцыйныя народныя рамёствы: роспіс па дрэве, кераміка, ручное ткацтва, саломапляценне, традыцыйныя і сучасныя беларускія строі і многае іншае.

У рамках адкрыцця выставы плануецца:

  • Паказ мадэляў традыцыйных строяў etno-fashion калекцыі.
  • Шоу ад экстрым-тэатра Berserk.
  • Выступленне гурта Rosy.
  • Прэзентацыя каляндарнага цыкла тэматычных паштовак мастачкі УП “Скарбніца” Галіны Івановай.

Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць паштоўкі ў падарунак з нагоды Масленіцы!!!

Выстава будзе працаваць з 14 па 28 лютага.

Чакаем Вас па адрасе:
мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая плошча,1 (Палац Рэспублікі);
кант.тэл.: 227-26-12.
Мы працуем з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Тэгі: