Выстава плакатаў jung:de ў Магілёве

junde_de

Цікавыя і незвычайныя факты з жыцця моладзі ў Германіі можна пабачыць на выставе плакатаў “jung:de”, якая праходзіць з 8 верасня па 2 кастрычніка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.

Вы хацелі б зазірнуць у свет нямецкай моладзі? Даведацца, што для яе з’яўляецца важным, пра што яна марыць і куды накіроўвае свае сілы? Тады Вам проста неабходна наведаць нашу выставу плакатаў “jung:de”.

З дапамогай 32 плакатаў Вы пазнаёміцеся з важнымі тэмамі з жыцця нямецкай моладзі, такімі як музыка, вольны час, школа і адукацыя, фільмы, кнігі, мова моладзі і шмат чым яшчэ. Фатаграфіі, схемы і статыстычныя дадзеныя, змешчаныя на плакатах, наглядна прадстаўляюць інфармацыю аб нямецкай моладзі і яе інтарэсах. Тэкст цалкам.

Тэгі: