Выстава прысвечаная Рыгору Барадуліну адкрылася ў Мінску

24 лютага, у дзень, калі Народнаму паэту Беларусі споўнілася б 80 гадоў, у Музеі Максіма Багдановіча адкрылася экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Рыгора Барадуліна. Яе склалі кнігі, дакументы, асабістыя рэчы, фота з сямейнага архіву пісьменніка.

На працоўным стале Рыгора Іванавіча заўсёды стаяў у белай рамцы партрэт мамы Куліны Андрэеўны

Азнаёміцца з выставай і ўспомніць вялікага паэта прыйшлі яго сябры, паплечнікі і калегі, прыхільнікі творчасці.

“Лёс мой пазначылі Бог, мама, Васіль” — гаварыў Рыгор Барадулін. Адпаведна з гэтым выслоўем і была сфарміраваная экспазіцыя выставы, якая асвятляе тры асноўныя тэмы:

“Здымаю ў Бога кут…” — філасофскі роздум паэта пра Бога, жыццё і смерць, прызначэнне чалавека на зямлі;

“А над ім сьвятая зорка Мама…” — экспанаты, якія раскрываюць адносіны Рыгора Іванавіча з ягонай маці, сям’ёй, распавядаюць пра тое, што паспеў зрабіць паэт дзякуючы падтрымцы Куліны Андрэеўны, пункцірна паказваюць яго жыццёвы і творчы шлях;

“Сябры гадоў маіх маладых” — тэма ў асноўным прысвечаная больш як 40-гадоваму сяброўству Рыгора Барадуліна з Васілём Быкавым.

Уверсе, у цэнтры: Сяргей Законнікаў, за яго спінай: Анатоль Бутэвіч; унізе: Лідзія Макарэвіч, Глеб Лабадзенка

Уладзімер Някляеў і Васіль Зуёнак

Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч, а таксамаВольга Гулева, загадчыца аддзела, расказалі, што выстава сталася магчымай дзякуючы дапамозе і падтрымцы удавы паэта Валянціны Барадулінай, даследчыкаў Наталлі Давыдзенка, Сяргею ШапрануСяргею Панізніку, Глебу Лабадзенку і ўсім тым, хто робіць многае для захавання памяці Народнага паэта.

Уверсе, злева направа: Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў; унізе: Кастусь Цвірка, Валеры Стралко

Васіль Зуёнак і Сяргей Шапран

На ўрачыстым адкрыцці выставы выступілі Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Глеб Лабадзенка, Валеры Стралко, Кастусь Цвірка.

Вечар завяршыўся музычным выступленнем Змітра Вайцюшкевіча, які плённа супрацоўнічаў з Рыгорам Барадуліным і напісаў на ягоныя вершы нямала песень.

Тэкст, фота і відэа: Віка Трэнас, для lit-bel.org