У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца выступы паэткі Веры Буланды на Лепельшчыне. Першы выступ адбудзецца 4 ліпеня ў Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, вул. К. Маркса, 24, пачатак а 14 00. У гэты ж дзень а 18 00 паэтка выступіць у СДК в. Стаі Лепельскага раёна.
5 ліпеня а 11 00 паэтку будуць чакаць з выступам у в. Камень, у мясцовай бібліятэцы. У Каменьскай бібліятэцы знаходзіцца музей Тодара Кляшторнага, у сценах якога і будзе адбывацца імпрэза. А 16 00 гэтага ж дня паэтка выступіць у дзіцяча – рэабілітацыйным цэнтры “Жамчужына”, в. Бароўка, для дзетак, якія праходзяць рэабілітацыю ў Цэнтры.
6 ліпеня а 11 00 Вера Буланда будзе прэзентавацьь сваю творчасць у Раённай бібліятэцы г. Лепеля. Адрас: вул. Лабанка, 35.
Шчыра запрашаем!