• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.05.2015 | «Музыка»

Вызначаныя фіналісты конкурсу «Засьпявай 2.0» (аўдыё)

Журы назвала імёны выканаўцаў, якія трапілі ў фінал конкурсу «Засьпявай 2.0». Менавіта гэтыя артысты маюць магчымасьць выступіць ужывую на канцэртах праекту і атрымаць грашовы прыз да 1000 эўра.

Перад сябрамі журы стаяла задача – назваць па шэсьць вартых увагі канкурсантаў у намінацыі «Кавэр» і «Паэзія».

У журы ўвайшлі: музыкі Ігар Варашкевіч («Крама»), Валеры Дайнека («Беларускія Песьняры») і Алег Хаменка («Палац»), паэты Адам Глёбус і Віталь Рыжкоў, культуроляг Максім Жбанкоў, журналістка Тацяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэту конкурсу — Павал Бераговіч (кіраўнік фонду «Вяртаньне»), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!») і Сяргей Будкін (прадусар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm).

У намінацыі «Кавэр» ацэньвалася перадусім не адпаведнасьць кавэр-вэрсіі арыгіналу і нават ня столькі вакальныя і тэхнічныя магчымасьці выканаўцаў, колькі шырыня творчага мысьленьня і ступень прасякненьня абраным сьпеўным матэрыялам. Зьвярталася ўвага на ўменьне перажыць яго наноў, на здольнасьць падаць вядомую песьню па-новаму ў перакладаньні на сваю асобу і надаць вядомаму твору іншае актуальнае гучаньне. Віталіся таксама апраўданыя экспэрымэнты з музычнымі стылямі і самой формай твору.

Такім чынам, паводле рашэньня журы шасьцёрка галоўных прэтэндэнтаў у гэтай намінацыі выглядае такім чынам (у альфабэтным парадку):

GreenPills – «Белакрылы анёл» (кавэр на Zet)

Дэле Валерыя – «Усе лугі» (кавэр на «Крыві»)

Маze – «Котка» (кавэр на «Новае Неба»)

Navi – «Жар-птушка» (кавэр на «Сябры»)

Symphorine – «Госьці» (кавэр на «Крамбамбулю»)

Цярэнцьеў Яўген – «Зачараваная» (кавэр на «Песьняры»)

Дадаткова журы адзначыла яшчэ Таню Матарыкіну зь песьняй «З ранку да ночы» (кавэр на Ірыну Дарафееву) і гурт «Колір» з кавэрам на гурт Naka. У лік лепшых таксама патрапіла K3tyvana, якая даслала на конкурс беларускамоўны кавэр на песьню Adele «Skyfall». Гэта пярэчыла правілам (разглядаліся толькі кавэры на беларускіх выканаўцаў), але некаторыя сябры журы ўключылі яе ў свае шорт-лісты. Асобным чынам журы адзначыла таксама самую маладую канкурсантку – 5-гадовую Кіру Патапчук, якая выканала«Купалінку».

У намінацыі «Сьпяваная паэзія» зьвярталася ўвага як на абраны тэкст, так і на яго арыгінальную музычную падачу, на гарманічнае спалучэньне музыкі і слова. Журы адзначае, што тут агульны ўзровень канкурсантаў быў куды вышэй, чым у намінацыі «Кавэр».

Шасьцёрка лепшых у гэтай намінацыі выглядае наступным чынам (у альфабэтным парадку):

Vegatables – «Рэха» (словы Сьвятланы Варапай)

Вярэніч Марына – «Чаму» (словы Тацяны Дзям’янавай)

Колір – «Застацца сабой» (словы Андрэя Аляксандрава)

Клюеў Пётра – «Амлітуда сьмеласьці» (словы Генадзя Бураўкіна)

Navi – «Плакалі ветры» (словы Паўлюка Труса)

Pauline – «Малітва» (словы Янкі Купалы)

 

Дадаткова былі адзначаныя таксама Bigi зь песьняй «Літары» (словы Алеся Плоткі), Дзьмітры Нікановіч зь песьняй «Ключы» (словы Мікіты Найдзёнава) і Люба Ружэнка зь песьняй «Адам і Марыля» (словы Валянціны Аколавай).

Такім чынам, магчымасьць выступіць ужывую у межах конкуросу «Засьпявай 2.0» атрымалі 12 канкурсантаў:

GreenPills, Валерыя Дэле, Маze, Navi, Symphorine, Яўген Цярэнцьеў, Vegatables, Марына Вярэніч, «Колір», Пётра Клюеў, Paulinе, а таксама K3tyvana (па-за конкурсам).

У выпадку, калі нехта з абраных канкурсантаў ня зможа выступіць, такую магчымасьць атрымае нехта з шэрагу азначаных па-за шасьцёркаю. Першыя на чарзе тут Bigi, Дзьмітры Нікановіч, Таня Матарыкіна, Люба Ружэнка.

Канцэрты фіналістаў «Засьпявай 2.0» будуць праходзіць цягам усяго лета на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды ў Менску ужывую пры падтрымцы вядомых музыкаў. Сваю папярэднюю згоду на ўдзел ужо далі гурты «Палац», «Крама», «Крыві», HandMade, Наста Шпакоўская, Юры Несьцярэнка ды іншыя. Расклад першых выступаў будзе абвешчаны пасьля ўзгадненьня датаў з выступоўцамі.

Пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0» будуць названыя пасьля сэрыі летніх канцэртаў на фінальным гала-канцэрце праекту.

Tuzin.fm

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип