XVIII мінскі міжнародны кінафестываль “Лiстапад”

28.10.2011

“Лiстапад” З 5 па 12 лістапада ў Беларусі ў 18-ы раз пройдзе Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. За 17 гадоў свайго існавання фестываль стаў адным з найбольш важных і прадстаўнічых кінафорумаў постсавецкай прасторы.

Конкурсную праграму фестывалю складуць:

– асноўны конкурс ігравога кіно , у якім будуць прадстаўлены не менш за 12 фільмаў, створаных у краінах былога СССР і дзяржавах былога сацыялістычнага блока;
– конкурс маладога кіно , які збярэ не менш васьмі найбольш прыкметных дэбютных работ кінематаграфістаў свету;
– конкурсны паказ негульнявых фільмаў , які прадставіць на суд журы і публікі не менш 20 карцін, створаных у краінах былога СССР і дзяржавах былога сацыялістычнага блока;
– конкурс маладога неігравога кіно , праграма якога будзе складзена з найбольш прыкметных дэбютных работ кінематаграфістаў свету.