• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.03.2017 | У краіне Грамадства Гісторыя

Як адрадзіць Дзень памяці паўстанцаў 1863-га?

Падарожжа ў вёску Плябань, дзе захаваўся сапраўдны пантэон загінулым змагарам за незалежнасць Бацькаўшчыны, зладзілі аматары беларускай гісторыі. 

Ганаровая варта ля месца спачыну паўстанцаў

На краўндфандынгавай платформе talaka.by быў абвешчаны збор сродкаў для выпуску ўнікальнай кнігі доктара гістарычных навук Віктара Шведа, прысвечанай паўстанню ў Беларусі 1863 года. Падарожжа ў вёску Плябань — падзяка тым, хто ахвяраваў на яе свае сродкі.

Памятна дошка  нагадвае імёны загінулых інсургентаў

Патрыятычная моладзь усклала кветкі да помніка на магіле паўстанцаў, што знаходзіцца на ўзгорку плябанскіх могільнікаў, запаліла памятныя знічы. Сярод загінуўшых на мануменце пазначаны імёны Рафала Малішэўскага, Людвіга Яманта, Леапольда Банькоўскага, загінулых 21 сакавіка 1863 года ў баі з расійскімі рэгулярнымі войскамі ля ракі Свечкі. У магіле перахаваная зямля з месцаў вечнага спачыну Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага, кіраўніка паўстання на Маладзечаншчыне Юльяна Бакшанскага. Гісторыкі і мясцовыя жыхары дадаюць да гэтага спісу імя 15-гадовага паўстанца-гімназіста Ігнацы Сулістроўскага… Гэты помнік героям 1863 года з’явіўся не ў апошнюю чаргу дзякуючы гісторыкам Зянону Пазьняку і Мікалаю Чарняўскаму.

Каардынатар выдавецкага праекту Вольга Сямашка адзначыла:

— Кніга доктара гістарычных навук, прафесара Віктара Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863–1864 гг. (Гродзенская губерня)» вельмі важная па некалькіх прычынах. Па-першае, у ёй сабрана інфармацыя пра лёс паўстанцаў Гродзенскай і суседніх губерняў і іх камандзіраў, у кнізе таксама распавядаецца пра тое, як рыхтаваліся да паўстання, складзены спісы ўдзельнікаў баёў з расійскімі войскамі, спісы забітых і пахаваных паўстанцаў.

Па-другое, у кнізе пазначаны месцы, звязаныя з падзеямі 1863–1864 гадоў, куды можна будзе накіравацца, каб наведаць магілы герояў. У кнізе будзе асобны артыкул, прысвечаны «чырвонаму» Кастусю Каліноўскаму пад назвай «Кароль Літвы» і «беламу» графу Віктару Старжынскаму. Думаю, кніга стане добрым падарункам для ўсіх тых, хто цікавіцца драматычным акалічнасцям паўстання 1863 года.

Ля магіл герояў

Паводле задумы арганізатараў, урачыстае ўшанаванне герояў Бацькаўшчыны і віктарына, якая была праведзена пры ўдзеле кіраўніка паб-квіза «Імбрыкі ды Імбрычкі» Алеся Мазаніка і знаўцаў беларускай гісторыі са сталіцы, павінны паспрыяць аднаўленню добрай традыцыі адзначэння Дня памяці загінулых паўстанцаў у вёсцы Плябань. Надзвычай важна праводзіць асветніцкую працу —вечарыны і экскурсіі, каб пашыраць веды пра паўстанне. Беларусам неабходна памятаць сваіх герояў асабліва зараз, калі некаторымі шавіністычнымі коламі ў краіне ставіцца пад сумнеў заслугі беларускіх патрыётаў.

— Гэтую ініцыятыву неабыякавых да памяці герояў Бацькаўшчыны падтрымала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», а таксама арганізатар беларускамоўных паб-квізаў Алесь Мазанік. Сродкі на яе выданне збіраюцца на краўндфандынгавай платформе talaka.by (https://www.talaka.by/projects/1818/overview). Мы заклікаем усіх беларусаў, неабыякавых да нашай мінуўшчыны, далучыцца да ажыццяўлення гэтага праекта, — звярнулася да чытачоў Вольга Сямашка.

Дзяўчаты дэманструюць свае ўменне валодаць шабляй

Вёска Плябань — знакавае месца для беларусаў. Тут у мясцовым касцёле (цяпер праваслаўнай царкве) захоўвалася зброя паўстанцаў, лячыліся параненыя інсургенты, а праз чыгунку — магіла паўстанцаў. Таму вельмі важна, каб беларусы часцей бывалі ў гэтых краях, адчулі яго энергетыку і зразумелі, што за нашу незалежнасць продкі не шкадавалі сваё жыццё.

Перабудовданы ў царкву касцёл у Плябані

У памяшканні плябана (драўлянай жылой пабудова ў стылі класіцызму, якая належала ксяндзу), цяпер месціцца Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту, які гатовы спрыяць пашырэнню ведаў пра подзвіг лепшых сыноў Айчыны. Музейная экспазіцыя Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту распавядае пра гісторыю вёскі, якая ўпамінаецца ва ўніяцкім рэестры 1766 года пад назвай Юрыздыкі (значыць, маёмасць, ахвяраваная прыватнай асобай на карысць касцёла). Шмат экспанатаў і інфармацыі на стэндах гэтага музею паказваюць гісторыю плябанскіх могілак, а таксама знаёмяць з асобамі тых паўстанцаў, якія загінулі падчас бою з царскімі карнікамі 23 сакавіка 1863 года.

Плябан — помнік  архітэктуры класіцызму

Пра ўсе акалічнасці гісторыі гэтай багатай на падзеі мінулага вёскі падчас экскурсіі па залах былога плябана распавяла гасцям дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту Ала Сцяпанаўна Ліхтаровіч, а таксама валанцёры-рэканструктары Юрый ды Іван, якія ў вобразе шляхціцаў прадэманстравалі вайсковыя прыёмы бойкі на шаблях, а таксама разам з гасцямі акунуліся ў віхуру шляхецкіх забаў для развіцця «не толькі глузду, але і цягліц».

Практыкаванні не толькі для глузду, але і для цягліц!

Тэматыка паўстання 1863 года стала асноўнай і для ўдзельнікаў віктарыны «Кастусь Каліноўскі і паплечнікі». Інтэлектуальнае змаганне было гарачым — на кану Пераможцы атрымалі шыкоўныя прызы — выдатна зробленыя копіі паўстанцкіх «канфедэратак» (аўтарства вядомай фальклорнай спявачкі і майстрыхі Юліі Літвінавай) з адмысловымі кукардамі.

На працягу дзесяці раўндаў гістарычнай віктарыны яе ўдзельнікі адказвалі на даволі складаныя відэапытанні, звязаныя з асобамі кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў, з фактамі іх біяграфій, са старонкамі барацьбы супраць царызму. Для многіх з прысутных гэтыя звесткі дапаўнялі іх веды пра тагачасную барацьбу за незалежнасць Бацькаўшчыны, рабілі больш аб’ёмнымі вобразы яе герояў, ворагаў і здраднікаў. У выніку напружанай інтэлектуальнай працы выявіліся пераможцы: каманда «Мроя», удзельнікі якой і атрымалі запаветныя прызы.

Анатоль Мяльгуй, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип