• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.07.2015 | Adnak!

Як беларусам атрымаць “Канскага льва”?

“Канскія львы” – найбуйнейшы ў свеце рэкламны фестываль – застаецца блакітнай, ружовай і іншых колераў марай рэкламшчыкаў з усяго свету. Беларускія ўдзельнікі, дарэчы, “свецяцца” на фестывалі штогод, але 2015 стаў для нашай краіны, яе “маладых Канскіх львоў” (Young Cannes Lions), зорным.

anna_tishkevich_i_aleksey_venckevich_02.png

Пра тое, як атрымаць бронзу на галоўным рэкламным фэсце, пераможца Ганна Цішкевіч і сябры апавялі падчас шостага фестывалю ,.!adnak, які штогод ладзіцца кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам marketing.by

“Задача, якую паставілі арганізатары фэсту, была няпростай, – расказвае спадарыня Ганна. – Нашай мэтай было натхніць 20 сусветных фінансавых лідараў далучыцца да праграмы барацьбы з малярыяй у Афрыцы”.

Праблема малярыі для Афрыкі надзвычай актуальная – кожную хвіліну ад гэтай хваробы памірае адно дзіця. З іншага боку, калі да праграмы знішчэння хваробы далучацца фінансава забяспечаныя людзі, то ёсць немалыя шансы спыніць хваробу цалкам да 2030 года.

“Ідэя, якая спрацоўвае, мусіць быць вельмі простай, – тлумачаць “бронзавыя” пераможцы. – Пажадана ўкласціся ў так званы фармат твітара – 140 сімвалаў”.

Пра прастату ідэі, якая ў нашыя дні робіцца паспяховай казалі, дарэчы, ледзь не ўсе выкладчыкі адукацыйнай праграмы фестывалю.

“У выніку мы прапанавалі зрабіць спецвыпуск часопіса Forbes, дзе перад спісам самых багатых людзей свету ідуць тысячы прозвішчаў дзяцей, хворых на малярыю. Пад спісам мы звярнуліся да бізнес-супольнасці: “Адна хвіліна вашага часу каштуе вельмі дорага, але ёсць людзі, хвіліна жыцця якіх каштуе яшчэ даражэй”.

“Абыйсці” беларускую прапанову змаглі толькі канадцы і аўстралійцы, тым не менш фота з абвяшчэння тройкі пераможцаў прыносіць пазітыўныя эмоцыі – не кожны раз Беларусь фігуруе ў спісах найлепшых працаў “Канскіх львоў”.

kannskie_lvy.jpg

Знайсці падыход да вырашэння праблемы прапанавалася за 40 хвілін.

“Малярыя – хвароба, якая лекуецца проста, аднак праблема для краінаў трэцяга свету застаецца актуальнай”, – кажа Ганна.

Сам працэс ацэнкі працы досыць хуткі – складаная ідэя проста не будзе ўспрымацца за пяць хвілінаў прэзентацыі.

Па словах Ганны, цяпер у рэкламе сябе могуць паспяхова паспрабаваць не толькі прафесіяналы – сярод людзей, у якіх атрымліваецца якасны прадукт, шмат людзей і з іншых сфераў.

“Што да самога Канскага фестывалю, то ён мае непараўнальную атмасферу – крэатыў там ледзь не ў паветры. Аднак распрацаваць ідэю і ўразіць журы за 40 гадзінаў вельмі няпроста”.

Дарэчы, “бронза” – не першая перамога Беларусі на “Львах”: у пазамінулым годзе, а таксама ў 2011-м беларусы здолелі атрымаць срэбра ў намінацыях “дызайн” і “медыі”.

Мікалай Левертаў, фота Marketing.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип