Паводле пагаднення Молатава-Рыбентропа ў 1939 г. Фінляндыя адыходзіла да зоны ўплыву Масквы. Сталін здзейсніў правакацыю і пачаў сваю «СВО». Захад на словах падтрымліваў фінаў, але не дапамог рэальна. Як фіны адбіваліся? Да чаго тут лінія Манэргейма, партызанская вайна, кактэйлі Молатава? Як валанцёрылі жанчыны? Ці былі замежныя добраахвотнікі? Чаму фіны пагадзіліся на страту тэрыторый, але не прайгралі? Міфы і праўда пра Зімовую вайну 1939-1940 гадоў у Фінляндыі.
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкула