21 жніўня ў госці да Лепельскага Цмока завітала шведская кароўка Мама Му і яе лепшы сябар Крумкач. Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му ў басейне” падчас фестывалю міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока 2016” у 13.00 і 15.00 на дзіцячым пагорку.
Сонечна і горача было ў Гарадскім Парку падчас першага выступу, які сабраў калі 25 гледачоў. Другі выступ перанеслі ў цянек, гледачы паспелі падсілкавацца беларускім стравамі і сабралося малых і дарослых чалавек 60! Весела прашла моўная віктарына, дзеці і дарослы паўтарылі беларускія словы ды атрымалі падаруначкі ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, у межах якой і праходзілі выступы. Усе даведаліся што трэба, каб наведаць басейн, навучыліся слушна заўзець і громкімі апладысментамі віншавалі Маму Му і крумкача з дасягненнямі.
І канешне, кожны атрымаў медаль, які сам сабе зрабіў пасля спектаклю падчас невялічкага майстар-класу.
Дзякуй усім аганізатарам за запрашэнне на цудоўны фестываль! Дзякуй, дарагі Лепельскі Цмок! Пасля такіх душэўных сустрэч міфалагічныя істоты ператвараюцца ў сапраўдных сяброў!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак і дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.