12 сакавіка лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” (паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр) выступіў у дзіцячай бібліятэцы №7 г. Мінска. Звычайна раніцай у нядзелю бібліятэкарка спадарыня Алена чакае дзетак на заняткі ў краязнаўчым гуртку “Буслік”. У мінулую нядзелю дзяцей і іх бацькоў чакаў сюрпрыз – Мама Му і Крумкач, з вяселымі прыгодамі, пытаннямі ды падарункамі, якія забяспечыла кампанія “Будзьма беларусамі!”.
Напачатку сустрэчы для ўпрыгожання светлых пакояў бібліятэкі былі ўручаны цудоўныя плакаты, прысвечаныя 500-дзю беларускага кнігадруку – юбілею №1 для ўсіх беларусаў у гэтым годзе. А для дзетак падаруначкамі з’явіліся каляровыя паштовачкі з беларускімі словамі.
Спектаклік прайшоў весела і гучна. Усе актыўна ўдзельнічалі, падтрымлівалі герояў, смяяліся ды пляскалі ў далоні. І канешне ўсе пайшлі да дому з мядалямі – таму што ўсе – малайцы!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.