Як можна падтрымаць палітвязняў? Карысныя парады

Больш за паўтары тысячы вязняў сумлення зараз знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, каля 150 з іх — дзеячы культуры. У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі публікуем асноўныя парады, як падтрымаць вязняў сумлення маральна і матэрыяльна.


Адпраўка лістоў і паштовак

Самае простае дзеянне — напісаць ліст сябру, знаёмаму або незнаёмаму чалавеку ў СІЗА або ў месца зняволення, калі суд ужо адбыўся. Як сцвярджаюць адмыслоўцы, лісты і паштоўкі ў такіх сітуацыях асабліва важныя. У месцах зняволення на людзей аказваюць маральны ціск і запэўніваюць, што яны не мелі рацыі ў сваіх дзеяннях і на волі пра іх усе забыліся. Гэта моцна дэмаралізуе зняволеннага.

эскиз-письма-56182206.jpg

Лістамі і паштоўкамі ў такой сітуацыі можна вельмі моцна падтрымаць чалавека маральна. Гэта адзін з нешматлікіх спосабаў паведаміць, што пра вязня памятаюць на волі і чакаюць яго.

Варта прадумваць кожны сказ, які вы напішаце ў лісце. Усю карэспандэнцыю чытае цэнзар, і калі яму нешта не спадабаецца, то адрасат не атрымае ліст. Пазбягайце ў тэксце тэмаў, звязаных з вайсковым канфліктам ва Украіне і абмеркаваннем грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры краіны.

Майце на ўвазе, што заказныя лісты маюць болей шанцаў патрапіць да адрасата. Таксама праваабаронцы раяць дасылаць пустыя паштоўкі. Больш верагоднасць, што іх аддадуць палітвязням, і тыя змогуць скарыстаць іх, каб даслаць віншаванне сваім блізкім.

З дапамогай анлайн-праектаў письмо.бел і майстэрня таксама можна дасылаць лісты вязням сумлення, у тым ліку і з замежжа.

Яшчэ адзін просты спосаб падтрымкі — тэлеграмы. Іх можна дасылаць з аддзялення пошты ці хатняга тэлефона па нумары 166. Не забудзьце падпісацца, калі хочаце, каб вязень ведаў, ад каго прыйшла тэлеграма.

Грашовыя пераводы

Вязням можна пераводзіць грашовыя сумы, прычым неабмежаванай колькасці. Грошы залічваюцца на адмысловы рахунак вязня, чым яму аказваецца, як маральная, так і фінансавая падтрымка. На гэтыя сродкі вязні могуць рабіць пакупкі ў турэмнай краме.

1029498193_480_0_1920_1080_1920x0_80_0_0_12ad30d69ad767b9cac36972e77afe54.jpg

Перавод можна зрабіць праз пошту або праз інтэрнэт-банкінг. Паштовыя пераводы вязням можна зрабіць у любым паштовым аддзяленні, але там бяруць камісію 3% ад сумы. Грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе калоніі і СІЗА.

Як зрабіць грашовы перавод праз Інтэрнэт-банкінг:

Выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ\ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ Далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА або калоніі; Прызначэнне плацяжу: для асабістых патрэб зняволенага; Далей — асабістыя дадзеныя вязня (імя, імя па бацьку, прозвішча).

Вось рэквізіты некаторых СІЗА: 

СІЗА-1, Мінск, Валадарка

УНП: 100744291 

код BIC: AKBBBY2X  

IBAN: BY83AKBB36429632420025400000 

СІЗА-2, Віцебск

УНП: 300007642 

BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY38BAPB36429030006820000000 

СІЗА-3, Гомель

УНП: 490313877 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY31BAPB36429000005630000000 

СІЗА-6, Баранавічы

УНП: 200149866 

BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY43BAPB36429470000110000000 

СІЗА-7, Брэст

УНП: 200292322 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY49BAPB36429921800110000000 

Турма-1, Гродна

УНП: 590003691 

BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY81BAPB36429050005540000000 

Турма-4, Магілёў

УНП: 790194835 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY74BAPB36429017000260000000 

Турма-8, Жодзіна

УНП: 600039282 

BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY39BAPB36422180500100000000 

ІК-1, Наваполацк

УНП: 391766176 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY49BAPB36429030004420000000 

ІК-2, Бабруйск

УНП: 790186573 

BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY11BAPB36429340700360000000 

ІК-3, Віцьба

УНП: 300242437 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY74BAPB36429030006020000000 

ІК-15, Вейна

УНП: 790159378 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY25BAPB36429012000460000000 

ІК-22, Даманава

УНП: 200304630 

код BIC: BAPBBY2X 

IBAN: BY49BAPB36429582300110000000

Падпісаць вязня на часопісы або газеты

Яшчэ можна аформіць для зняволеных падпіску на газеты і часопісы. Для гэтага ў паштовым аддзяленні трэба пазначыць імя, імя па бацьку і прозвішча, пажадана дату нараджэння зняволенага, адрас СІЗА, назвы газет і часопісаў, якія вы хочаце выпісаць для вязня. Таксама варта ўказваць тэрмін падпіскі на тыя ці іншыя выданні.

1432360146_031.jpg

Аформіць падпіску можна і праз сайт belpost.by. Варта замаўляць рассылку выданняў па адрасе падпісанта. Тут можна знайсці інструкцыю, як аформіць анлайн-падпіску.

Перадавайце перадачы

Колькасць перадач, для тых, хто ў СІЗА не абмежаваная, але вага мусіць быць не больш за 30 кілаграм у месяц. У гэтую лічбу залічваюцца прадукты харчавання і гігіены, а таксама рэчы. У СІЗА перадачку тэарэтычна можа перадаць кожны жадаючы, таму, каб не перавысіць ліміт перадач, то варта скаардынаваць свае дзеянні са сваякамі вязняў.

1681792444_kartinki-pibig-info-p-posilka-kartinka-arti-pinterest-8.jpg

Каб перадаць перадачу, трэба напісаць заяву ў двух экземплярах на імя начальніка СІЗА. У заяве павінны быць пералічаныя ўсе прадукты і рэчы, а таксама паказана іх колькасць.

Што можна перадаваць

Прадукты харчавання: гарбату ці каву, гародніну і садавіну, мясныя вырабы і сыры, якія доўга не псуюцца без лядоўні, арэхі, слодычы (вафлі, цукеркі, зефір, сушкі, шакалад, бісквіты), хуткія сухія абеды (кшталту сухога пюрэ або локшыны хуткага прыгатавання), салёную ці сушаную рыбу.

Сродкі гігіены: туалетная папера, папяровыя хустачкі, сурвэткі, мыла, аднаразовыя станкі для галення, крэм для галення ў цюбіку, зубная паста і шчотка.

Вопратка: ніжняя бялізна, шкарпэткі, цішоткі, байкі, швэдры, спартовыя касцюмы. З абутку лепш пару тапак або абутак без супінатара.

Таксама можна перадаць маленькі кіпяцільнік.

Яшчэ можна перадаваць канверты, маркі, ручкі шарыкавая, сшыткі, альбом для малявання, алоўкі, фламастары і папіросы.

Асуджаным вязням можна дасылаць бандэролі па месцы іх знаходжання. Інфармацыю аб знаходжанні палітвязняў можна ўдакладняць у сваякоў або шукаць на сайтах праваабаронцаў.

АМ, Budzma.org