• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2022 | Грамадства

Як перастаць быць «сярэднім» чалавекам?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраўся з тым, што такое праблема «сярэдніх» людзей і як яе вырашыць.


Кожны з нас так ці іначай паспеў пабыць у ролі сярэдняга. Звычайна — гэта недзе ў школьныя гады. Нехта такі ў вучобе, нехта знешне, нехта ў амбіцыях.

Арнольд Шварцнэгер, да прыкладу, у залі таксама быў калісьці «сярэднім». Майкл Джэксан быў «сярэднім» спеваком. Майк Тайсан у пачатку сваёй кар’еры быў сярэднім баксёрам. Дональд Трамп і Махатма Гандзі — усе яны таксама калісьці былі сярэднімі.

179.jpg

І пакуль яны знаходзіліся ў гэтым становішчы, аб іх ніхто не ведаў. Жылі яны не так ужо і дрэнна. Усё нармальна, як у людзей. Аднак паспяховымі назваць іх было нельга да той пары, пакуль яны не вырашыліся рызыкнуць і пераскочыць праз бар’ер «здавальняюча».

Гэта ключавы фактар, які адрознівае пасрэднага чалавека ад паспяховага. І гэты бар’ер варта пераадолець вам таксама.

Дапусцім, вы займаецеся ў залі. «Сярэдні» — гэта, калі і мышцы не асабліва баляць, але і вы не асабліва напружваецеся. Не выціскаеце майку пасля трэніроўкі.

181.jpg

Ці, напрыклад, вы рэпер. «Сярэдні» — гэта, калі вы запісваеце трэк без душы. Ён нібыта і нармальны, але пры гэтым і не кепскі, але і не класны.

Ці вы прадпрымальнік. «Сярэдні» — той, хто асабліва не напружваецца. Дзейнічае па завядзёнцы. Выходзіць у невялікі плюс і радуецца, што працуе не ў мінус. І нават не спрабуе рассоўваць свае межы дзеля большага.

Ці вы літаратар. «Сярэдні» — гэта той, хто нешта піша і выдае, але нават не задумваецца аб тым, каб трапіць у адзін шэраг з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Яго задавальняе і тое, што ў яго раз на год бяруць інтэрв’ю, а кніжка накладам у пару сотняў экземпляраў мае хоць бы які чытацкі розгалас. Думкі аб тым, каб перавярнуць літаратуру нават і няма...

Вы можаце дабіцца поспеху ў чым заўгодна. Аднак сапраўдны поспех гэта не тады, калі вы нешта навучыліся рабіць больш-менш добра. А тады, калі вы аддаяце яму ўсяго сябе!

Аддаяце душу, апошнія сілы. Не баіцеся рызыкнуць сабой, калі мозг падказвае, што «і так сыдзе». Вам трэба прыдушыць гэты гідкі голас у галаве, які ўвесь час заклікае халтурыць. Ён вас абмяжоўвае і прымушае да таго, каб быць задаволеным «сярэдняй» доляй.

Сапраўдны поспех далей. Вазьміце сябе ў рукі і рабіце! Вы ж насамрэч хочаце большага, а не «сярэдняга». Дык спрабуйце і бярыце!

Чым больш складаны чалавек — тым ён свабаднейшы

Маленькае дзіця зусім эгацэнтрычнае і бачыць свет толькі з аднаго ракурсу. Можа, заўважалі, калі малы прапануе вам паглядзець карцінку, ён паказвае яе так, што відаць толькі яму — бо ён упэўнены, што вы таксама бачыце яе.

182.jpg

Вядомы псіхолаг, даследчык дзіцячай псіхалогіі Жан Піяжэ лічыў найважнейшым этапам развіцця чалавека момант, калі ён становіцца здольным бачыць свет з розных пунктаў гледжання. І чым іх больш, тым больш разнастайным ён бачыць рэальнасць і сябе ў ёй.

Складанае абстрактнае мысленне, здольнасць думаць лагічна, выходзіць за рамкі таго, што можна бачыць і разумець, дазваляе нам адчуваць сябе па-за межамі прынятага.

Змагайцеся за тое, што адрознівае вас ад іншых

Нам усім кажуць «быць сабой». Але ніхто не гаворыць, што за гэта трэба плаціць. Як і ў біялогіі, навакольнае асяроддзе заўсёды будзе спрабаваць прымусіць нас зліцца з умовамі, у якіх мы жывем. Быць самім сабой варта таго, але не чакайце, што гэта будзе лёгка ці бясплатна. Вам давядзецца пастаянна ўкладваць у гэта сваю энергію.

Пашырайце свой кругагляд. Для пачатку, пагаварыце з людзьмі, з якімі ніколі раней не размаўлялі, і зможаце зірнуць на ўласнае жыццё з новага ракурсу. Падарожнічайце, калі ёсць такая магчымасць, хаця б па ўласнай краіне. 

Гісторыя і культура Беларусі настолькі багатыя, што каб спасцігнуць іх, можа спатрэбіцца цэлае жыццё. Ды і тое, не пэўны, што яго хопіць. У любім разе наваколле большае за любы, нават самы выдатны падручнік.

Неардынарная асоба — гэта асоба:

— Пазбаўленая «статкавага інстынкту»
Глядзіць на рэчы крыху інакш. Паважае паняцце «індывідуальнасць» і не слухае большасць.

— Валодае «простай мовай»
Выразная ў ідэях, можа за пяць хвілінаў патлумачыць сваю думку. Калі трэба, зробіць накіды і дыяграмы, каб давесці сваю рацыю, без завумных тэрмінаў. 

— Пазбягае павярхоўных ведаў
Вывучае рэчы з розных бакоў і з увагай ставіцца да чужых думак. 

Задумайцеся: ці вы такая асоба?

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM