Якавенка і Сідаровіч завітаюць на Гомельшчыну

Васіль Якавенка і Зміцер Сідаровіч правядуць творчыя сустрэчы ў Гомельскай вобласці 7–8 траўня.

7 траўня сустрэча адбудзецца ў Цэнтры пазакласнай працы  г.п. Шацілкі Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.

У 18.30 творцы завітаюць у г.Калінкавічы, Гомельскай вобласці, дзе адбудзецца імпрэза ў клубе “Літаратурная гасцёўна”, якая знаходзіцца ў раённай бібліятэке.  Уваход вольны.

8 траўня творцы завітаюць у СШ г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і распачнуць сустрэчу а 13-й гадзіне.

А ў 17.00 творцы завітаюць у ДК. Уваход вольны.

Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: , ,