• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.12.2017 | Гісторыя

Якія замкі і палацы ў Беларусі будуць аднаўляць у 2018 годзе

У 2018 годзе ў Беларусі на бюджэтныя сродкі будуць аднаўляць 18 гісторыка-культурных помнікаў. Пра гэта Свабодзе паведаміў намесьнік міністра культуры Беларусі Аляксандар Яцко.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Міністэрства культуры Барыса Новікава, у 2018 годзе на аднаўленьне помнікаў архітэктуры толькі ў межах інвэстыцыйнай праграмы за кошт рэспубліканскага бюджэту плянуецца вылучыць каля 2 мільёнаў рублёў. У 2017 годзе на іх выдаткавана каля 1,5 мільёна рублёў.

«Калі прэзыдэнт падпіша інвэстыцыйную праграму, тады будзем бачыць канчатковыя сумы», — сказаў Новікаў.

Міністэрства культуры прапанавала ўключыць у дзяржаўную інвэстыцыйную праграму на 2018 год працяг рэканструкцыі і рэстаўрацыі на ўмовах долевага ўдзелу сродкаў дзяржаўнага бюджэту наступных помнікаў архітэктуры, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасьці:

— Косаўскі палаца-паркавы ансамбль у Івацэвіцкім раёне;

Косаўскі палац

Косаўскі палац

— Ружанскі палацавы комплекс у Пружанскім раёне;

Ружанскі палац

Ружанскі палац

— Полацкая Спаса-Праабражэнская царква;

— Комплекс былога калегіюму езуітаў у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёну;

Юравічы

Юравічы

— Нясьвіскі касьцёл Божага цела;

Нясьвіскі касьцёл

Нясьвіскі касьцёл

— Палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну;

— Усьпенскі манастыр у вёсцы Пустынкі Мсьціслаўскага раёну;

Усьпенскі храм. Урочышча Пустынкі на Мсьціслаўшчыне

Усьпенскі храм. Урочышча Пустынкі на Мсьціслаўшчыне

— Будынкі на вуліцы Савецкай, 13, 15 (Чырвоны касьцёл) у Менску;

Чырвоны касьцёл у Менску

Чырвоны касьцёл у Менску

Прапануецца фінансаваньне аб’ектаў рэспубліканскай уласнасьці:

— Адзінага комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музэю;

— Будынку рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на плошчы Свабоды ў Менску;

— Мірскага замкавага комплексу (распрацоўка праектнай дакумэнтацыі рэгулярнага і пэйзажнага паркаў);

Мірскі замак

Мірскі замак

Прапанавана фінансаваньне капітальнага рамонту наступных замкаў:

— Рэстаўрацыя з рэканструкцыяй Лідзкага замку;

Лідзкі замак

Лідзкі замак

— Кансэрвацыя Наваградзкага замку (праектная дакумэнтацыя);

Наваградзкі замак

Наваградзкі замак

— Кансэрвацыя з рэстаўрацыяй фрагмэнтаў Крэўскага замку ў Смаргонскім раёне;

Руіны Крэўскага замку

Руіны Крэўскага замку

— Кансэрвацыя з фрагмэнтарнай рэстаўрацыяй былога замку Сапегаў у Гальшанах Ашмянскага раёну.

Гальшанскі замак

Гальшанскі замак

Адпаведныя прапановы былі накіраваныя ў Міністэрства эканомікі і Міністэрства фінансаў. Рамонтна-рэстаўрацыйныя працы на гэтых аб’ектах выконваліся ў 2017 годзе.

Згодна з рашэньнем рады прэзыдэнцкага фонду падтрымкі культуры і мастацтва вылучаныя сродкі на кансэрвацыю з фрагмэнтарнай рэстаўрацыяй замку ў Крэве і Калоскай (Барысаглебскай) царквы ў Горадні.

Рэканструкцыя Калоскай царквы

Рэканструкцыя Калоскай царквы

Паводле дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы, у 2017 годзе прадугледжана вылучыць Горадзенскаму аблвыканкаму сродкі з нацыянальнага бюджэту на рэканструкцыю з рэстаўрацыяй Старога замку ў Горадні (працягнуцца ў 2018 годзе).

Стары Замак у Горадні

Стары Замак у Горадні

У 2018–2020 гадах плянуецца таксама накіраваць зь бюджэту «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі 319 млн 215 тыс. расейскіх рублёў на 16 пазыцыяў праекту капітальнага рамонту, рэстаўрацыі і музэефікацыі збудаваньняў Берасьцейскай крэпасьці. Неўзабаве тут адкрыецца новая музэйная экспазыцыя, якую прафінансавала ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», таксама вылучаныя бюджэтныя сродкі.

У Наваградзкім райвыканкаме Свабодзе паведамілі, што дабрачынны фонд «Любчанскі замак» пад кіраўніцтвам Івана Пячынскага ў 2018 годзе працягне аднаўляць замак у Любчы. Гэтыя працы ідуць ужо 15 гадоў, будаўнічыя матэрыялы набываюцца за сродкі фонду, а працуюць тут валянтэры.

Любчанскі замак

Любчанскі замак

«Чым менш сродкаў для так званай рэстаўрацыі, тым лепш»

Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:

Антон Астаповіч

Антон Астаповіч

— Тут трэба казаць не пра аб’ёмы фінансаваньня і не пра колькасьць аб’ектаў, а пра вельмі недасканалы Кодэкс аб культуры, які фактычна канчаткова зьнішчыў рэстаўрацыю ў Беларусі — тым, што да немагчымага спрасьціў працэдуру працы з гісторыка-культурнымі каштоўнасьцямі.

Міністэрства культуры канчаткова страціла свае назіральныя, кантрольныя функцыі ў гэтай галіне, практычна ўсё аддадзена ў кампэтэнцыю мясцовых органаў улады. А яны проста ці то не жадаюць гэтым займацца, ці наагул ня маюць кваліфікаваных спэцыялістаў, каб працаваць у гэтай сфэры.

Міністэрства культуры страціла кантрольныя функцыі ў галіне рэстаўрацыі

У нас адсутнічаюць і тэхнічныя нарматывы, якія рэгулююць выкананьне рэстаўрацыйных працаў.

Таму чым менш будзе ўкладацца сродкаў у так званую рэстаўрацыю ў Беларусі, тым лепш. Я прыхільнік таго, каб лепш руіна дэградавала, чым прыйдзе неспэцыяліст і гэтую руіну ці то канчаткова даб’е і на яе месцы вырасьце новы аб’ект, ці яна будзе сфальсыфікаваная.

«Эпоха рэстаўрацыйных мэгапраектаў ужо ў мінулым»

Сьцяпан Стурэйка, старшыня Беларускага камітэту ICOMOS (Міжнароднай рады помнікаў і мясьцінаў):

Сьцяпан Стурэйка

Сьцяпан Стурэйка

— Што да статыстычных зьвестак Міністэрства культуры, то варта разумець, што яны не ахопліваюць аб’ектаў, працы на якіх вядуцца коштам прыватных уладальнікаў, інвэстараў і некаторых ведамстваў. Напрыклад, працы ў палацы ў Сьвяцку фінансуе санаторый «Азёрны», і яны ў статыстыку Міністэрства культуры не трапляюць. А такіх нямала.

Палац Валовічаў у Сьвяцку

Палац Валовічаў у Сьвяцку

Яшчэ больш выпадкаў, калі працы вядуць на будынках, якія фактычна адпавядаюць крытэрам гісторыка-культурнай каштоўнасьці, але ня ўнесеныя ў адпаведны дзяржаўны сьпіс. Яны для нашых службаў аховы помнікаў наагул не існуюць. Асабліва шмат такога ў раённых цэнтрах.​

Міністэрства культуры ня гэтулькі кіравала спадчынай, колькі займалася адміністраваньнем сьпісу аб’ектаў

На жаль, Міністэрства культуры апошнія гады ня гэтулькі кіравала спадчынай, колькі займалася пабежным адміністраваньнем сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, і таму сёньняшні інструмэнтар для ацэнкі працэсаў з помнікамі недасканалы.

Сытуацыя будзе паступова выпраўляцца, хоць бы і сіламі грамадзкіх аб’яднаньняў.

Наагул думаю, што ў сувязі з эканамічнымі цяжкасьцямі эпоха рэстаўрацыйных мэгапраектаў кшалту Мірскага ці Нясьвіскага замкаў ужо ў мінулым. Адпаведна і буйных скандалаў чакаць не выпадае.

Што да аб’ектаў, над якімі вісіць найбольшая пагроза, дык іх сьпіс за год таксама ня надта зьмяніўся. Я б казаў пра цэлыя катэгорыі: гэта панскія сядзібы і сынагогі, яны пераважна ў закінутым стане. Гэта старая гаспадарчая архітэктура ў сельскай мясцовасьці — млыны, сьвірны, тое, што мае этнаграфічную каштоўнасьць. Ну й зразумела — шараговая забудова беларускіх мястэчак. Ёй пакуль наагул замала ўвагі надаецца.

Што замест праграмы «Замкі Беларусі»?

У 2016 годзе была скасаваная дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі», пачаткова разьлічаная на 2012–2018 гады. Згодна зь ёю плянавалася аднавіць 38 замкаў, палацаў і замчышчаў Беларусі, уключаных у пералік гісторыка-культурнай спадчыны краіны. На праграму выдаткоўваўся больш за 131 мільярд недэнамінаваных рублёў.

Акрамя таго, плянавалі накіраваць сродкі ў межах дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы, якая штогод зацьвярджаецца прэзыдэнцкім указам.

У Міністэрстве культуры Свабодзе патлумачылі, што праграма «Замкі Беларусі» інтэграваная ў агульную — «Культура Беларусі», разьлічаную на 2016–2020 гады. 18 сьнежня сёлета Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў гэтую праграму. Згодна з урадавай пастановай № 950, аб’ёмы фінансаваньня будуць зьменшаныя з 2 мільярдаў 980 мільёнаў да 2 мільярдаў 945 мільёнаў рублёў.

У 2009 годзе Мінкульт абвясьціў сьпіс 46 закінутых сядзібаў і палацаў і дазволіў прыватным асобам выкупляць іх.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип