Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы, падчас якой давядзецца змагацца з пытаннямі ад вядомых беларусафілаў – Валерыя Булгакава, Валярыны Куставай ды Стэфана Эрыксана. Пераможцы будуць запрошаныя ў Вільню 16–18 траўня 2014 г. за кошт ЕГУ.Рэгістрацыя на ўдзел у Алімпіядзе адбываецца па спасылцы https://docs.google.
Па выніках адказаў будуць выяўленыя 10 пераможцаў, якія будуць запрошаныя ў Вільню на штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю 16–18 траўня 2014 г. за кошт ЕГУ. Падчас вандроўкі ў Вільню пераможцы Алімпіяды змогуць паўдзельнічаць у гульні па гарадскім арыентаванні па беларускай Вільні.
Тэгі: Вільня