Юрый Жыгамонт застаўся ў захапленні ад Цяпіна

Сустрэча з артыстам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам прайшла на радзіме Васіля Цяпінскага, у СШ в. Цяпіна Чашніцкага раёну Віцебскай вобласці 2 лістапада.

Ю. Жыгамонт: “На сустрэчы прысутнічалі ўсе старэйшыя класы. Школа цалкам беларускамоўная. Усе дзеці хочуць быць падобнымі да Васіля Цяпінскага. Апавялі, што правільна ставіць націск на “я” ў яго прозвішчы. Пераважна мяне слухалі, чым задавалі пытанні.

У самой школе ёсць музей, называецца “Беларуская хатка”. Павадзілі мяне па музеі, апавялі шмат гісторый. Вельмі прыемна было пабываць у такой школе, дзе ўсе аберагаюць культуру, ведаюць добра мясціны і ганарацца нацыянальнымі героямі. Школьнікі звадзілі нас на месца сядзібы Цяпінскіх, паказалі, дзе раней была друкарня. Я падараваў прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, раздаў аўтографы, а вялікі плакат нават павесілі ў настаўніцкай. Пры канцы нас добра накармілі, добра напаілі, нават з’язджаць не хацелася. Шчыра кажу, застаўся ў захапленні ад мясцовых людзей”.

Сустрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,