Паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч у першым выпуску на ютуб-канале пра беларускую і сусветную літаратуру разважае пра ваенную і постваенную прозу Васіля Быкава, творы якога на тле вайны Расіі і Украіны зноў сталі актуальнымі.
Творы Быкава прымушаюць задумацца пра тое, чаму мы так лёгка дазваляем сябе знішчаць. І пра тое, што вайна — гэта суцэльны жах і катаванні.