• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.05.2023 | Музыка

Што новага ў беларускай музыцы за красавік?

Песня на верш Максіма Знака, міні-альбом «Разве тут» ад гурта «Разбітае сэрца пацана», доўгачаканы трэк Iva Sativa «Дадому» і шмат іншага цікавага музычнага матэрыялу слухайце і глядзіце ў нашай падборцы беларускамоўных музычных падзеяў за мінулы месяц.


MC_SpringBreakCamp2021_Banner_2400x450.jpg

1 «Знакі» — Ганна Шаркунова

«Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака... з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве. Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў... Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасць.... Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць... або ўжо страціла назаўжды... Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі... Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому», — напісала спявачка з нагоды свайго рэлізу.

«Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра».

2 «Разве тут» — «Разбітае сэрца пацана»

«ЕР гурта РСП «Разве тут» — гэта творчая рэфлексія на тое, што з намі адбылося за апошнія 2-3 гады», — прэзентавалі свой міні-альбом музыкі. — «Пра нашу знешнюю і ўнутраную эміграцыю. Пра перамяшчэнне ў прасторы. Пра змену ладу жыцця. Пра тое, што блізка шмат каму з Беларусі, калі людзі вымушаны ратаваць свае сем’і ад рэжыму і вайны. ЕР складаецца з 4 песень. Гэта вынік нашага супрацоўніцтва з Ярыкам Таміла @riktomito, гукарэж Naviband @naviband, удзельнікам гурта «Панска моц», праекта «Stazhery». Гэта спроба загучаць па-новаму. Больш сінтоў, больш электронна», — напісалі музыкі.


3 «Мара» — Lastoůski і Kristi

«Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтым праекце. Кожны з вас уклаў часцінку сваёй творчасці, каб гэта адбылося. Дзякуй Сусвету, за тое, што даслаў усё гэта мне», — прэзентавалі свой трэк і прыгожы відэашэраг да яго музыкі.


4 «Муж не ідзе» — гурт «Nochy»

«"Муж не ідзе" — гэта беларускі рэйв, а ля фальклорная песня. Я некалі вучылася на "народным аддзяленні" і гэты досвед адлюстроўваецца ў нашых песнях. Тут бытавы жыццёвы тэкст, створаны па канонах фальклору. Дзяўчынка пакутуе ад таго, што ўсё не можа знайсці таго самага, ідэальнага. Атрымаўся такі беларускі рэйв», — распавяла з нагоды рэлізу вакалістка гурта Юлія Петраш.


5 «Спіралі» — «Лайтовы» і SwaggieBloom

Лайтовы і SwaggieBloom выклалі ў сеціва свой міні-альбом «Спіралі».

«Гэта цёплая, вяснова-летняя музыка, якую мы прачулі праз сябе, а цяпер дзелімся з вамі. Няма чаго і дадаць. Галоўнае слухайце і пранікайцеся сонечным сёння», — напісалі музыкі з нагоды рэлізу.

Alexey Hryzunt · Лайтовы Х SwaggieBloom - Спіралі

6 «Dadomu» — Iva Sativa

У другой палове красавіка адбыўся доўгачаканы рэліз спявачкі Iva Sativa «Дадому».

«22 сакавіка 2022 года мне напісаў малады хлопец: «Привіт, натрапив на тебе суто випадково, через подружку. Послухав трохи і згадав, що в мене є непоганий етнічний біт. Можеш зацінити, якщо є бажання». І пакуль гэта апошні біт, на які я пісала натхнёна. Увогуле апошні біт, на які я пісала. Дзякуй аўтару за гэта», — распавяла гісторыю ўзнікнення трэка Iva Sativa.

7 «Варажбіт» — Іван Кірчук

Іван Кірчук выклаў у сеціва свой двухгадзінны альбом-аўдыяспектакль «Варажбіт», які складаецца ажно з 55 песняў. Гэта і апрацаваныя народныя спевы, і аўтарскія творы Кірчука, і вершы, і нават гульні. Двухгадзінны рытуал, сеанс сувязі з продкамі, беларуская нацыянальная медытацыя для дасведчаных і неафітаў. Архівы Івана Іванавіча — гэта неацэнны скарб, гукавы экскурс у мінуўшчыну, аўдыядоказ існавання магутнай традыцыі продкаў, якая рызыкуе ў найлепшым выпадку застацца толькі ў музеях. Кірчук паступова гэтыя архівы апрацоўвае і збірае ў аўдыяспектаклі — фактычна адкрывае беларусам беларусаў, — піша пра рэліз тг-канал «Беларуская музыка».

8 «Летуценнік» — Алесь Чумакоў

У красавіку на дысках і флэшках пабачыў свет альбом Алеся Чумакова «Летуценнік». Альбом складаецца з 20 вядомых песень нашага часу, запісаных пад гуслі і па-беларуску. «Што яднае гэтыя песні акрамя таго, што яны — мае любімыя? Мы звыкліся чуць іх іншымі мовамі. А яны актуальныя, пра мяне, пра нас з вамі — толькі перакладзі, як яны пачынаюць распавядаць Нам пра тое, чым мы сёння жывем, аб чым мы марым, хто мы ёсць і куды ідзем. Пагадзіцеся, вам жа хацелася, каб Фрэдзі Мэрк’юры ці Пол Маккартні заспявалі па-беларуску? Каб яны данеслі нам сваю паэзію і філасофію блізка й зразумела, каб пра нас? А вялікі й жахлівы Озі Осбарн? А Віктар Цой? А Юрый Шаўчук? А памятаеце, якое свята было, калі Андрэй Макарэвіч праспяваў нам «Сьнег»? І хацелася яшчэ, яшчэ! Так будзе!», — напісаў музыка з нагоды прэзентацыі альбома.

Сярод песняў замежных выканаўцаў на альбоме пачуем і найвядомейшыя шлягеры «Песняроў», а завершае праграму пераклад з польскай: «Мой любы Гомель», пра тое як можна прайсці ўвесь свет і свой Гомель насіць у сэрцы. Над перакладамі для гэтай праграмы працавалі майстры беларускага слова, паэты, Макс Шчур і Сяржук Сокалаў-Воюш.

Як атрымаць альбом можна даведацца па спасылцы, а падтрымаць музыку можна тут.


9 «Не існуе» — «bayski»

Беларускі рэп-выканаўца bayski ў красавіку пацешыў слухачоў свежым рэлізам «Не існуе».

«Трэк пра хартбрэйк, унутраных дэманаў, каханне і пра тое, што спальваць масты — не заўсёды адзіны правільны шлях, бо жыццё кароткае, а Мінск — адна вялікая вёска. Хто ж ведае, што і дзе цябе яшчэ напаткае? Тэкст прыдумляў я, маё разбітае сэрца і хворая менталка. За гукам, як заўсёды, пільна сачыў мой сябра, Кірыл. Ён накідаў біт, нічога сур’ёзнага не плануючы, а я паспрабаваў дапісаць тэкст і нешта атрымалася», — рапавёў гісторыю трэка музыка.


10 «Знайду» — «Znak Stop»

Таксама ў красавіку беларускі гурт «Znak Stop» прэзентаваў кліп на песню «Знайду». Песня ўвайшла ў міні-альбом гурта «Форма», які складаецца з трох трэкаў. Відэа стварыў Аляксандр Патканян, Stems mastering выканаў Павел Сініла.

Аглядальнік, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип