Загадкі – ад таткі, байкі – ад бабкі

Untitled

Паэтэса Вера Буланда 8 ліпеня 2016 года сустрэлася з выхаванцамі СШ №24 і №130 г. Мінска.

Узяўшы загадку,

Кіну ў раллю,

Няхай, як зярнятка,

Грэе зямлю.

Сніць цёплыя сны

І чакае вясны.

Узыдзе зярнятка,

Адгадаем загадку.

(В.Вітка)

index

Цудоўны наш казачнік сцвярджаў, што дзіцячы фальклор – гэта і мастацтва, і літаратура, і самая дасканалая педагогіка. Таму ў летні безурочны час, час сапраўднага дзіцячага адпачынку спадарыня Буланда нагадала дзецям казку Васіля Віткі “Вавёрчына гора”, загадала “загадкі ад таткі” (В. Віткі):

Сонцаў брат

У гародзе летам

Цвіце жоўтым цветам,

Вышэй за ўсіх ён цягне рад,

Бо сонцу ён – малодшы брат!

(Сланечнік)

Што за дрэва?

Не бывае яно голым

І лістамі не варушыць,

На галінах шмат іголак,

Але ўсе яны без вушак.

(Елка)

Спадарыня Буланда загадала і свае загадкі, папрасіўшы адгадаць у іх рыфму:

Радасны звярок

Любімы ўсімі радасны звярок,

На вушках кутасы, як тыя пёркі,

З ялінкі на ялінку – скок ды скок…

Ці здагадаліся, што гэта ж ёсць…

(Вавёрка)

Хто любіць мёд?

Разбяжыцца – не дагоніш,

Часта тупае ледзь-ледзь,

Як стары, над мёдам стогне…

А хто любіць мёд?

(Мядзведзь)

Дзеці таксама пазнаёміліся з дакучлівымі байкамі тыпу “Ішоў Бай па сцяне…” і за актыўны ўдзел ад кампаніі “Будзьма беларусамі” атрымалі ў падарунак паштоўкі з выявамі і назвамі кветак, адзення, месяцаў і інш. – па-беларуску!