Культурны цэнтр «Корпус» у Мінску абвясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбук аб закрыцці пасля сямі гадоў працы.
«З затрымкай (для якой былі аб’ектыўныя прычыны) мы вымушаныя абвясціць, што @cultkorpus у будынку на праспекце Машэрава ў самым сэрцы Мінска больш не жыве. Гэты замак для многіх стаў домам, але надышоў няўхільны момант расстання. Каманда # cultHEROES удзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш — усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрца да ажыццяўлення нашай агульнай мары. Дзякуй, што не здрадзілі ідэалам руху «Рабі — будзе!». Гэта былі неверагодныя 7 гадоў і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат харошага, добрага, вечнага»
Таксама адзначаецца, што каманда «і далей будзе займацца высокай беларускай сацыяльна-культурнай кухняй, але ўжо на прасторы сусветнага культурнага фуд-корта».