Сусветная выстава EXPO-2015 праходзіла ў Мілане з 1 мая да 31 кастрычніка. Дні Гродзенскай вобласці, у межах працы беларускага павільёну, праходзілі там у жніўні. Адмыслова да іх быў зняты ролік пра прывабнасць Гарадзеншчыны.
У Аддзеле спорту і турызму аблвыканкама, які быў заказчыкам відэа, расказалі, што прэзентацыя павінна папулярызаваць турызм у рэгіёне і цяпер, ужо пасля закрыцця міланскай выставы.
А што вы думаеце пра гэтае відэа? Ці добра адлюстроўвае яно адметнасці вобласці і ці зможа зацікавіць турыстаў? Выказвайцеся ў каментарах.
Руслан Кулевіч, Твой стыль