Сацыёлаг і метадолаг Таццяна Вадалажская затрыманая падчас візіту на допыт у Следчы камітэт

Метадолага і сацыёлага, праграмную каардынатарку «Лятучага ўніверсітэта» Тацяну Вадалажскую затрымалі учора падчас візіту на допыт у Следчы камітэт.


3.jpg

Яе затрымалі пасля візіту ў СК, пішуць калегі Тацяны Вадалажскай.

Тацяна Вадалажская была ўпершыню затрыманая 4 жніўня 2021 г., правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па арт. 342. На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў СК, ад следства яна не хавалася, на допыты з’яўлялася.

На мінулым тыдні Тацяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне.

Учора яна пайшла па адказ на сваё хадайніцтва ў СК, там ёй была прад’яўлена пастанова аб заключэнні пад варту.

Цяпер Тацяна Вадалажская знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Адвакат Тацяны даў падпіску аб неразгалошванні, таму больш ніякіх падрабязнасцей невядома.