У доме Павала 30 жніўня адбыўся ператрус, пасля яго журналіста даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Прычыны затрымання невядомыя. Мажэйка змешчаны пад варту на 72 гадзіны.
Павал Мажэйка — вядомы журналіст і вядоўца гістарычных праграм. Былы дырэктар ліквідаванага уладамі ў маі 2021 года «Цэнтра гарадскога жыцця», які быў сапраўдным цэнтрам культурнага жыцця Гродна. Там адбываліся выставы, канцэрты, творчыя сустрэчы і адукацыйныя лекцыі.