Абвешчана праграма Будслаўскага фэсту

У пятніцу і суботу, 3 і 4 ліпеня, у Будславе адбудзецца традыцыйны Будслаўскі фэст.

Сёлета фэст пройдзе пад дэвізам «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць».

Afiša

Праграма такая:

3 ліпеня, пятніца

14.00-17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў,

18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў,

20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,

20.30 — Марыйныя нешпары,

21.00 — Крыжовы шлях,

22.00 — Моладзевая праграма: «Моладзь да моладзі са святым Францішкам Асізскім»,

23.30 — Працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

4 ліпеня, субота

0.00 — святая Імша,

2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,

6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы пры галоўным алтары святыні,

7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,

8.00 — святая Імша ў базыліцы,

9.00 — Фацімскі ружанец,

9.45 — Прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем» — дар Касцёлу да 35-годдзя аднаўлення яго структур,

10.30 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў з нагоды 35-годдзя шлюбу (1991 год),

11.30 — святая Імша, Акт прысвячэння Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста Мінска-Магілёўскай мітраполіі,
Эўхарыстычная працэсія.

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Будслаўскі фэст праводзіцца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. Да цудатворнага абраза Маці Божай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, з’язджаюцца, як правіла, усе каталіцкія біскупы Беларусі, а таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. Акрамя святароў на фэст прыходзіць мноства паломнікаў, у тым ліку і з іншых краін.

Нагадаем, што ў 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.