Пісьменнік, журналіст і медыя-мэнэджар Аляксей Дзікавіцкі падзяліўся навіной у сацсетках аб тым, што скончыў працу на рукапісам новай кнігі. Гэтым разам гаворка ідзе пра раман напісаны на беларускай літаратурнай мове, што розніцца ад ранейшых кніг, якія выходзілі па-палеску, піша bellit.info.

Фота Яраслава Іванюка
«...Не магу не падзяліцца — скончыў сёння пісаць кнігу! Прыгодніцкі, так бы мовіць, раман: Пінск 80-х/90-х, каханне, міжваеннае Палессе і таксама палескія чараўніцы, Варшава, спецслужбы, «палітычнае» выкраданне — усё на фоне хард-року і празмернай колькасці філасофскіх разважанняў галоўнага героя», — піша Аляксей Дзікавіцкі, але назву навінкі не паведамляе.
Раней у Аляксея Дзікавіцкага выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы «Оньдэ», «Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0» і «Світумузыка».