«Зэкамерон» Максіма Знака выйшаў з друку. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук генеральны дырэктар расійскага выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Кніга прадаецца ў інтэрнэт-крамах «Азон» і «Вайлдберыз», а таксама ў звычайных расійскіх кнігарнях, «куды паспелі давезці». Ёсць замовы на дадрукоўванне тыражу.
«Разыходзіцца добра, ужо ёсць заказы на дадрукоўку. Калі раптам прачытаеце на сайце «няма ў продажы», пакідайце заяўку — заўтра будзе. Аўтар у курсе, але кнігі яшчэ не бачыў. Спадзяемся, атрымае ад родных з навагодняй святочнай перадачай», — адзначыў Барыс Пастарнак.
Ён таксама прывёў урывак з «Зэкамерона» — з апавядання «Гэта мы».
«Сёння было яго дзяжурства, і з гэтай нагоды ён прэзентаваў набытыя на апошняй атаварцы інструменты: савок <...>, ануча для падлогі. Сродак для сантэхнікі, пральны парашок (дадаць крыху пры мыцці падлогі для свежасці) і губкі. Усё гэта багацце тут удалося купіць — рэдкая ўдача!
Праз 10 хвілін пасля пачатку ўборкі ён са здзіўленнем глядзеў на маленькую чорную граду смецця. Новы «савок» прыйшлося напаўняць двойчы. А ўчора была дакладна такая ж куча. Страціўшы надзею зразумець, хто цягае смецце ў камеру, ён вырашыў спытаць:
— Прыбіралі ж! Адкуль гэта ўсё?
— Ды ты паглядзі: пыл з коўдраў, з ваты, дробныя кавалкі тынкоўкі са сцен, пабелка зверху. Гэта мы. Гэта мы павольна ламаем турму».
Чытайце яшчэ: Развагі і ўражанні пра раман «Зэкамерон» паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча