Сергій Жадан — адзін з самых улюбёных беларусамі літаратараў. Ягоныя ўчынкі і творы дапагаюць усім нам перажыць складаныя часы: рэпрэсіі ў Беларусі, вайну ва Украіне, нянавісць, змрок і цемру. У новым выпуску Андрэй Хадановіч прапануе пагаварыць пра сучасныя, а таксама ўжо мінулыя падзеі праз прызму творчасці Сергія Жадана.
А таксама абмяркаваць новыя кнігі Сергія Жадана: «Anarchy in the UKR», «Месапатамія» і «Іншае імя любові».
З новай серыі на канале CHADANOVIČ вы даведаецеся:
- Які ён, культавы літаратар і музыка Сергій Жадан?
- Жыццё кандыдата філалагічных навук Жадана: Харкаў, Майдан, вайна і ўдар бейсбольнай бітай
- Жадан і Беларусь: чаму Сергій — адзін з улюбёных аўтараў беларусаў
- Якія чатыры шыкоўныя гісторыі ў кнізе «Anarchy in the UKR»
- Паэзія і проза, жыццё і смерць у кнізе пра Харкаў «Месапатамія»
- Кніга «Іншае імя любові»: моц мовы ў складаныя часы і ваенныя вершы