• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2022 | Культура Грамадства Літаратура Беларусы свету

«Украінцы ў адказ на рускі дэсант з праграмы сышлі» — Максім Жбанкоў пра канфлікт вакол фэста «Прадмова»

«Жывеш сабе цішком, строчыш тэксцікі як умееш, а тут — бац! Наступае фэст інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". Выдатны шанец сваё публічна пачытаць. Можа нават кніжак прадаць. Праўда, слаба зразумела, аб чым гаворка і хто ў афішы. Але мне што з таго?» — разважае культуролаг Жбанкоў у сваим тэлеграм-канале.


img_8499_0.jpg

Фота — «Беларусы i рынак».

«Потым прыйшла прапанова ад арганізатараў паўдзельнічаць у размове пра кіно з Антонам Доліным, якога ў іх «атрымалася запрасіць».

Пазней высветлілася, што атрымаліся яшчэ публіцыст Шандаровіч і літаратарка Гаралік. Нічога асабістага, нармальныя людзі, але што ім рабіць на фэсце белліту? Пытанне стагоддзя. Адказ на які, мяркуючы па ўсім, незразумелы нікому: ні публіцы, ні арганізатарам, ні рускім гасцям. Аднак паклікалі (адчуйце розніцу: «шараговым» беларусам прапанавалі падавацца самім).

Імаверна, гэта здавалася цудоўнай ідэяй: зорная брыгада паравозікам. А белліт — да яе прычэпчыкам. У поп-культуры такія таўкачы клічуць хэдлайнерамі. Памылка? Так. І вельмі важная.

Мяне юшыць не тое, што я не Долін. Гэтага не выправіць. Мяне злуе тое, што рускія стравы падаюць з асаблівым захапленнем і павагай. Што неспадзяваны рускі тут варты спецыяльнага сольнага вечара. Што ўкраінцы ў адказ на рускі дэсант з праграмы сышлі — а арганізатары гэтага нібы і не заўважылі. Што беларускія сеткавыя каментатары выбухнулі хваляй усхваляваных каментаў — а аргкамітэт палічыў за лепшае і тут напышліва адмахнуцца з каламутнай адмазкай «мы супраць культуры забаронаў».

І самае пацешнае: у працэсе ўдакладнення праграмы ўдзельнікам прапанавалі шыкоўны квэст па самавызначэнні. Прыкладна, так: хочаце з рускімі —націсніце 0, хочаце сысці — цісніце 1, можна застацца, калі ... — цісніце 2.

Што не так? Перавод стрэлак. Цудоўны ход: паклікаць да нас у лодку недарэчны люд, а вы ўжо вырашайце самі — радавацца, трываць або скакаць у ваду. Ваш выбар. Мы ні пры чым. Мы паважаем вашую свабоду.

Варыянт дбайна адбіраць пасажыраў? Няма такой опцыі! Затое можна з гонарам паведаміць: «Ніхто не быў выключаны з праграмы паводле жадання арганізатараў.» І хоць задушыцеся са сваёй беларусацэнтрычнасцю, русафобы няшчасныя.

Галоўны трабл цяперашняй «Прадмовы» ў тым, што яна рэжысуе не падзеі, а канфлікты. Што, яшчэ нават не пачаўшыся, яна ўжо працуе ў таксічным рэжыме.

Перасварыла нас з украінцамі. Умераных беларусаў, што ўздыхаюць «ну, запрашаць Доліна, вядома, не варта, але што цяпер ужо рабіць...», увяла ў вострую спрэчку з прыхільнікамі выразнага выбару прыярытэтаў і сыходу ад «Масквы ў галаве». Пакрыўдзіла прыкметных аўтараў: Шандаровіча паклікалі, а Заміроўскую — не (праўда, потым наўздагон спахапіліся і запрасілі на дыскусію).

Прапалола спіс удзельнікаў, прымусіла іх чамусьці абіраць паміж глухой упартасцю адміністрацыі фэста і эмацыйным плёскам беларусаў, заклапочаных захаваннем уласнай ідэнтычнасці. Напэўна разбіла не адны добрыя адносіны і не адзін творчы альянс.

Ператварыла зону сумеснага інтэлектуальнага пошуку ў міннае поле. Прымусіла думаць, што тры расійскія райтэры важаць больш чым беларускія разумнікі, на меркаванне якіх лёгка можна напляваць.

Цікава, яно таго вартае?».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM