• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.09.2016 | Літаратура

Журы «Экслібрысу» запрашае да ўдзелу — Людміла Рублеўская пра эмоцыі і тэндэнцыі ў літаратурнай крытыцы

Прыём заявак на «Экслібрыс» быў працягнуты да пачатку кастрычніка. А гэта значыць, што ў маладых даследчыкаў яшчэ ёсць час выказаць свае «фі» або павагу беларускай літаратуры і аўтарам XXI стагоддзя. Сябра журы конкурсу, паэтка, празаік, журналіст, літаратурны крытык Людміла Рублеўская чакае ад будучых удзельнікаў сумлення, начытанасці і смеласці. «Лепш “пощечина общественному вкусу”, чым чарговае сачыненне на тэму “духоўнае выхаванне ў патрыятычным рамане”», — лічыць яна.

Людміла Рублеўская

– Па-вашаму, для чаго сёння патрэбна літаратурная крытыка ў Беларусі? Якія функцыі яна выконвае? Як яна ўспрымаецца грамадствам і аўтарамі?

– Карысць, якую сёння можа прынесці менавіта крытыка, якую трэба адрозніваць ад літаратуразнаўства – стацца пасярэднікам паміж беларускай літаратурай і чытачом, пажадана як мага больш масавым. Наша літаратура пазбаўленая магчымасці шырока сябе рэкламаваць. Плюс моўны бар’ер, які яшчэ звужае аўдыторыю. Той сегмент, дзе адбываюцца сапраўдныя пошукі – тычацца яны формы ці зместу – застаецца здабыткам вузкага кола.

Пагаджаюся з меркаваннем Аксаны Бязлепкінай, што крытыка дрэйфуе ў бок рэкламы. Караля іграе світа. Без піяру сёння ніводная, нават самая лепшая, кніга не будзе на слыху. Іншая рэч, што беларускі крытык сёння ў тым жа становішчы, што і беларускі пісьменнік, і гэтаксама не можа выходзіць да масавага чытача.

– Якой павінна быць крытыка? Павінен літаратуразнаўца, крытык, журналіст беражліва адносіцца да аўтараў ці можа выказваць сваё меркаванне «без купюр»?

– Па-першае, трэба адрозніваць крытыку, літаратуразнаўства і літаратурную журналістыку. Грунтоўны літаратуразнаўчы артыкул чытача эпохі інтэрнэту не зачэпіць, што, аднак, не адмяняе таго, што такія артыкулы павінны з’яўляцца. Без навуковай базы трацяць сэнс усе спрэчкі вакол таго ці іншага твора.

Літаратуразнаўства – гэта тая глыбіня, куды ўжо не даходзяць бурбалкі эмоцый, асабістых сімпатый і антыпатый, у ідэале – і запатрабаванняў часу. Часы мяняюцца разам з кумірамі. Калісьці самай раскручанай кнігай Янкі Маўра быў утапічны раман пра тое, як кепска жывецца ў Заходняй Беларусі, і як добра – у Савецкай, дзе калгаснікі раскашуюць у палацах, дзе чытаюць газеты на верандах. Крытыкі ўсяго Савецкага Саюза даказвалі каштоўнасць таго раману! І дзе ён цяпер?

З другога боку, чытач перастае верыць анатацыям, якія ўсё больш нагадваюць рэкламу шампуня: памый валасы – і адразу пад’едзе прынц на “Мерсэдэсе”. Найбольш на чытача ўплывае той “слой” крытыкі, дзе ўсё-ткі жыве эмоцыя. Там, дзе рэцэнзія пішацца як мастацкі твор, дзе аўтар наважваецца выказваць уласную думку, няхай і памыляецца.

Але аўтару неабходна мець тры складнікі: мастацкі густ, сумленне і смеласць. Я не ўхваляю, калі крытык пераходзіць на асобу аўтара. Але абыякавасць да кнігі таксама шкодзіць. Запамінаюцца менавіта тыя рэцэнзіі, дзе крытык выказваецца востра, выклікаючы дыскусіі. Хваліць бяспечней і прасцей. Але баязлівым тут не месца.

– Якія тэндэнцыі ў развіцці крытыкі і крытыкаў вы б адзначылі? Як ставіцеся да новага пакалення крытыкаў?

– На крытыку, як і на літаратуру, не магла не паўплываць блогасфера. Уласна кажучы, самыя ўплывовыя крытыкі на сёння – гэта блогеры. І водгукі іх лаканічныя, вострыя, з абавязковай прыправай ад гумару да сарказму. Са зразумелымі запамінальнымі высновамі, якія змусяць прачытаць кнігу. Тое, што пішуць у сеціве Ганна Кісліцына, Ціхан Чарнякевіч, Павел Абрамовіч, Аксана Бязлепкіна, Марыйка Мартысевіч, Дзяніс Марціновіч ды іншыя блогеры-крытыкі, думаю, мае больш чытачоў, чым іх жа артыкулы ў літаратурных выданнях.

Адна з тэндэнцый сучаснай крытыкі звязаная з такой з’явай, як “актуальная літаратура”. Гэта кнігі, аўтары якіх арыентуюцца на запатрабаванні колаў, ад якіх залежыць прафесійнае прызнанне, на густ журы той ці іншай прэміі. У тэкстах згадваюцца актуальныя сёння праблемы, рэальныя людзі і падзеі са стужкі навінаў, дадаецца штось гэткае шакуючае, з прысмакам забароны, а да агульначалавечага, да мастацкіх абагульненняў думка не сягае. Кан’юнктурка, так бы мовіць. Такія кнігі беспамылкова пазнаюцца па тым, што найперш ствараецца імідж самога аўтара – так, што можна і кнігу не чытаць, а яго ведаеш. Вакол адразу ўзнікае запланаваны шум. Але праз год-другі ён сціхае, а расхваленая актуальная кніга забываецца, магчыма, назаўсёды.

Мала хто з крытыкаў наважваецца пайсці супраць плыні, бо актуальная кніга ідзе пад сцягам нейкай важнай праблемы, і сказаць штось крытычнае – цябе яшчэ звінавацяць, што ты супраць беларушчыны, паліткарэктнасці і т.п. Справа звычайная, памятаю, як адбівалася ад аўтаркі “бажэсцвенных” вершаў, у кожнай страфе якіх было слова Бог з вялікай літары, а яшчэ Радзіма, таксама з вялікай. Галоўны аргумент аўтаркі ў прабіванні сваіх опусаў – “Вы што, супраць Бога і Радзімы?”

Раз ёсць літаратура, будуць тыя, хто захоча яе ацаніць. Ясна, з’яўляюцца новыя крытыкі, і галоўнае, каб ім давалі сказаць тое, што яны насамрэч думаюць. Сумна, калі малады чалавек піша па зададзеных арыенцірах. Лепш “пощечина общественному вкусу”, чым чарговае сачыненне на тэму “духоўнае выхаванне ў патрыятычным рамане”, а такіх, на жаль, таксама хапае. Кепска, калі малады крытык не ў стане ўпісаць твор у нейкі кантэкст, калі ў яго няма аналогій як з сусветнай, так і з беларускай літаратуры. Проста таму, што ён не начытаны і малаабазнаны.

– У вас, напэўна, было шмат цікавых гісторый аб узаемадзеянні з аўтарам як крытыка або журналіста. Можаце ўспомніць якую-небудзь?

– Пісьменнік – чалавек датклівы. Але таленавіты пісьменнік, як мне здаецца, не будзе закідваць установы лістамі з патрабаваннем пакараць крытыка, які насмеліўся яго зачапіць. Мне даводзілася мець справу з усялякімі героямі. І ў суд пагражалі падаць, і тэлефанавалі з лямантам, і не віталіся. Ну і проста ціха шкодзілі, дзе маглі, за неразуменне вышыні іх таленту.

Але ўспамінаю сваю самую першую рэцэнзію. Мне замовілі яе ў часопісе “Полымя” , калі я вучылася на другім курсе філфака БДУ. Аўтар “паддоследнай” кнігі – дэкан філалагічнага факультэта Алег Лойка. Які толькі што дапамагаў мне перавесціся з маскоўскага літінстытута на філфак, дзеля чаго трэба было здаць дзевяць прадметаў. Хто не ў тэме – я пераводзілася з Масквы, бо выйшла там замуж за беларускага паэта Віктара Шніпа, які якраз скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы, і мы не жадалі расставацца.

Дык вось, зборнік шаноўнага Алега Лойкі мне не спадабаўся. У ім былі някепскія вершы, але была і такая перабудовачная траскатня.“Туры-туры-растатуры, не ўцячы ад кан’юнктуры”… Пра што я сумленна і напісала. Вядома, у рэдакцыі маю крытыку падчысцілі, але заўважная лыжка дзёгцю там засталася. Мне ў галаву не прыйшло, што дэкан філфаку можа на мяне, сваю студэнтку, пакрыўдзіцца. І скажу, што яго цёплыя адносіны да мяне сапраўды нічым не змяніліся.

Трэба рыхтавацца і да таго, што цябе элементарна не зразумеюць. Аднойчы я напісала артыкул пра “горкі рамантызм” беларускай літаратуры, пра караткевічавых герояў, якія ўспрымалі радзіму як Прыўкрасную даму без жалю, і што ў служэнні Беларусі для паэтаў заўсёды быў элемент добраахвотнай пакуты, гэткага мазахізму – “Як мне далей любіць такі народ, няшчасны мой, улюбёны, ненавідны”? Светлай памяці Сяргей Грахоўскі тады часта захаджваў у “ЛіМ”, дзе я працавала. У артыкуле ён вычапіў экзатычнае слова “мазахізм” і ўвесь час з крыўдай мяне папракаў, што, маўляў, яны любілі Беларусь без усялякага “мазахізму”… Ну што і як мне было даводзіць былому вязню ГУЛАГа, які прайшоў праз пекла з-за тае беларушчыны?

– Як лаўрэат і намінант мноства конкурсаў ці можаце падзяліцца сакрэтамі поспеху з удзельнікамі “Экслібрысу”?

– Пісаць дзеля таго, каб атрымаць прэмію, гэта ўсё роўна што атрымаць вышэйшую адукацыю, каб больш удала выйсці замуж. Замуж трэба выходзіць па каханні, паступаць у інстытут – дзеля цікавай прафесіі, а пісаць твор, літаратурны або крытычны – дзеля таго, каб выказацца, вынайсці, ну і дзеля ўласнага задавальнення.

УМОВЫ КОНКУРСУ ГЛЯДЗіЦЕ ТУТ

Гутарыла Алена Босава, фота з асабістага архіву Людмілы Рублеўскай, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

Апошнія навіны

    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип