Жыхары Мохава мараць здымацца ў кіно

mohava

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў і вядомы тэлевядучы Юрась Жыгамонт правялі сустрэчу ў археалагічным летніку каля вёскі Мохаў Лоеўскага раёну Гомельскай вобласці 30 ліпеня.

На сустрэчы прысутнічала каля 40 чалавек. Гэта былі і студэнты Гомельскага універсітэту, і выкладчыкі-археолагі, і нават мясцовыя жыхары.

Разынкай імпрэзы быў паказ фільма Юрася Жыгамонта “Гарадзец”.

Старшыня Таварыства Антон Астаповіч пазнаёміў прысутных з асновамі заканадаўства па ахове гістарычна-культурных каштоўнасцяў спадчыны.
Ігар Лялькоў апавёў пра мэты і задачы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама заклікаў усіх актыўна ўдзельнічаць у ёй, што было ўспрынята гледачамі з энтузіязмам.

Публіка была вельмі ўражаная прысутнасцю Юрася Жыгамонта і літаральна закідала артыста і тэлевядучага пытаннямі. Ад пытання: “Чаму такі вобраз: капялюш, акуляры і сакваяж?” да пытання: “Калі Вы здымеце фільм і пра вёску Мохаў?”

Сустрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,