У Гродне каля Каложскай царквы з’явілася жывая калядная батлейка

Як паведамляе БелТА, у Гродне каля Свята-Барысаглебскай царквы наперададні галоўнага свята праваслаўных вернікаў з’явілася жывая калядная батлейка.


004.jpg

Своеасаблівым святочным упрыгожваннем тэрыторыі ля Каложы сталі жывыя каза і авечкі. Прывезлі іх з прыгараднага агратурыстычнага комплексу. Умовы ўтрымання жывёл не будуць адрознівацца ад тых, што былі ў іх у комплексе, таму стрэсу для іх не будзе.

000.jpg

«Чакаем жыхароў нашага горада з дзецьмі, чакаем гасцей. Важна прыходзіць сюды не толькі за тым, каб паглядзець жывёл, пагладзіць іх, але і для таго, каб ля жывой батлейкі расказаць падрастаючаму пакаленню, як праходзіла Раство, у якіх умовах нараджаўся Гасподзь, чаму ён прыйшоў у гэтым свет. Праз усё гэта ён нясе любоў да чалавечага роду і менавіта да гэтага заклікаемся ўсе мы з вамі, каб праявіць любоў да Бога праз клопат, самае добрае стаўленне адзін да аднога і да братоў нашых меншых», — адзначыў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

001.jpg

Храм упрыгожылі да Каляд. Унутры Каложы зладжана маленькая батлейка, у якой на Каляды выставяць дакладную копію Дароў вешчуноў з манастыра Святога Паўла, размешчанага на гары Афон у Грэцыі. У Гродне гэтая копія выстаўляецца ўпершыню.

005.jpg

002.jpg

Батлейка на тэрыторыі храма будзе даступная для агляду на працягу тыдня.

003.jpg