21 ліпеня Hostel Jazz, Арт Сядзіба і SIGNAL запрашаюць на супольную тусоўку!
Hostel Jazz (Мінск, вул. Мазырская, 37А) вырашыў аддаць на расправу мастакам 28 квадратных метраў свайго плоту.
Балонамі з фарбаю зябяспечаць арганізатары!
Што і як будзе! У межах мерапрыемства адбудзецца:
1. Конкурс! На e-mail: artsiadziba@gmail.com да раніцы 21 ліпеня прымаюцца разнастайныя працы (эскізы, малюнкі, трафарэты, графіці, стыкеры, стэнсілы і інш.) на тэмы: невядомая Беларусь, падарожжы, мабільнасьць, аўтаспын (у працах мае быць выразна бачны беларускі кантэкст).
Аўтары трох лепшых прац атрымаюць прыемныя і карысныя для творчасці падарункі!
2. 21 ліпеня з 14.00 і да ночы запрашаем усіх разам з намі:
– вызначыць пераможцаў конкурсу;
– паўдзельнічаць у размалёўцы 28 м. кв. плоту ў двары Hostel Jazz;
– слухаць добрую музыку;
– размаўляць, танчыць і крышачку выпіваць у добрай кампаніі;
– гуляць у настольныя тэніс і футбол;
– глядзець фільмы прысвечаныя street-art;
– пазнаёміцца са стваральнікамі першага альманаху вулічнага мастацтва Беларусі “SIGNAL”;
– убачыць на практыцы як працуюць вулічныя мастакі.
Таксама плануецца прэзентацыя спецвыпуска SIGNAL у выглядзе газеты.
Арганізатары зябяспечаць фарбаю, душам, гарбатаю, каваю і печывам, а мастакоў – прыемнымі напоямі для творчасці.